Улада6363

МЗС Беларусі дапамагло вырашыць канфлікт вакол помніка Касцюшку

Эпапэя вакол ушанаваньня ў Швайцарыі Тадэвуша Касьцюшкі скончылася. Сёньня ў Залятурне, дзе памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, усталявалі помнік і шыльду зь беларускім надпісам.

«Без дапамогі грамадзкіх арганізацыяў, фізычных асобаў, іх лістоў і скаргаў гэта было б немагчыма. А пасьля таго, як пра скандал пачалі шырока пісаць СМІ, умяшаўся і МЗС Беларусі» — распавёў Свабодзе старшыня Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі Аляксандар Сапега.

Усталяваньне помніка завершылася сёньня папоўдні. Разам з помнікам замацаваная шыльда з надпісам «Тадэвуш Касьцюшка. 1746—1817. Ад Беларускага аб’яднаньня ў Швайцарыі. 2017 год» па-беларуску і нямецку. Гэты тэкст стаў вынікам кампрамісу пасьля канфлікту швайцарскіх беларусаў з польскім паслом Якубам Кумахам.

Польскаму дыплямату не спадабаўся тэкст на шыльдзе: «Сыну Беларусі ад удзячных суайчыньньнікаў». Ён таксама прапанаваў адмовіцца ад беларускай мовы і пакінуць толькі нямецкамоўны надпіс «Тадэвуш Касьцюшка. 1746—1817».

Паводле Аляксандра Сапегі, вырашыць канфліктнае пытаньне дапамог кіраўнік беларускай дыпляматычнай місіі ў Швайцарыі Павал Мацукевіч. Яшчэ да таго, як беларуская суполка агучыла прэтэнзіі польскага боку публічна, беларускі дыплямат раіў сустрэцца з мэрам Залятурну Куртам Флюры і вырашаць пытаньне зь ім.

«Часовы павераны сустрэўся з мэрам і распавёў, чаму беларусы маюць лягічнае права пісаць на шыльдзе «Сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў». Ён таксама нагадаў, што шматмоўныя шыльды на помніках бываюць вельмі часта. Але мэр адразу, яшчэ перад сустрэчай, напісаў, што «Сына Беларусі» ў якасьці кампрамісу быць ня можа», — кажа Аляксандар Сапега.

Беларусы настойвалі, што на шыльдзе абавязкова мае быць згаданы фундатар помніка, а сам тэкст прадубляваны па-беларуску. У назьве арганізацыі-фундатара павінна пісацца Belarussische, а не Weissrussische.

«Мэр не адразу згадзіўся, але ў выніку перамоваў прыняў гэта. Паводле нашай інфармацыі, рашэньне ён прымаў самастойна, без размоваў з палякамі», — кажа старшыня Аб’яднаньня беларусаў Швайцарыі і дадае: — МЗС вельмі нам дапамгло. Усе перамовы з мэрам спадар Мацукевіч узяў на сябе. Думаю, што без падтрымкі зь Менску гэта было б немагчыма».

Дарэчы, дзякуючы Пасольству Беларусі ў Бэрне быў знойдзейны спонсар, які кампэнсаваў Аб’яднаньню беларусаў Швайцарыі траціну нашых выдаткаў. Агулам на выраб і ўсталяваньне помніка выдадзена ня менш за 7 тысяч эўра.

Урачыстае адкрыцьцё помніка ў Залятурне адбудзецца 21 кастрычніка. У цырымоніі, апрача прадстаўнікоў беларускай дыяспары, жыхароў Залятурну, прымуць удзел амбсадарка Літвы і кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Бэрне. Пасьля розгаласу ў СМІ, беларус з Фрыбургу Аляксей Шаблыка, які грае ў мясцовым аркестры, прапанаваў выступіць на адкрыцьці разам са сваім калектывам. Падчас адкрыцьця помніку ягоны аркестар выканае гімны Беларусі, Літвы і Швайцарыі.

* * *

Ахвяраваць на помнік Касцюшку ў Беларусі

Каментары63

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць