Здароўе11

Не маржаваць, рухацца, рэгулярна займацца сэксам — а калі не, то не ўзбуджацца. Ратуем маладых ад прастатыту

Прастатыт — самая частая прычына звароту да ўролага ў мужчын. Праблема, з якой сёння хлопцы сутыкаюцца ўжо ў 17—18 год. Загадчыца ўралагічнага аддзялення медыцынскага цэнтра «Ладэ» Вольга Антонава расказала нам, чаму так адбываецца і што з гэтым рабіць.

Прастату дактары называюць другім сэрцам мужчын, бо гэта вельмі важны орган. Ад прастаты, па вялікім рахунку, залежыць якасць жыцця мужчыны. Чаму?

Калі ёсць праблемы з прастатай, у мужчыны знікае палавая цяга, укарочваецца палавы акт, аргазм «сцёрты», проста няма задавальнення ад сэксу, а пасля аргазму могуць непакоіць болі. У выніку падае настрой і агулам жыццёвы тонус. Сярод найбольш глабальных наступстваў — бясплоддзе: падчас запалення прастаты сок робіцца вязкім, і ў выніку зачацце становіцца немагчымым.

Як прастатыт дае пра сябе знаць

Найперш мужчын хвалюе аслабленне напору мачы.

Мочавыпусканне можа праходзіць з цяжкасцямі, асабліва раніцай.

Часцей хочацца ў прыбіральню, у тым ліку ноччу, мужчыны могуць прачынацца па два-тры разы.

Таксама непакоіць боль унізе жывата, у пахвіне, машонцы.

Што рабіць, калі ўсе сімптомы ёсць

Не спрабуйце выратаваць сітуацыю народнымі сродкамі і БАДамі, а ляціце да доктара. Ён прызначыць двухтыднёвае лячэнне, пасля якога ўсё пройдзе. Калі ж паход да доктара зацягваецца, то пасля запушчаную хваробу можна лячыць і паўгода, і год.

Як дапамагчы прастаце

Перш за ўсё — не пераахалоджвацца. Аматары аблівацца халоднай вадой хутчэй за ўсё будуць мець праблемы з прадсталёвай залозай. Купанне ў палонцы, скаканне ў снег пасля лазні — усё гэта амаль у 100% прыводзіць да «мужчынскіх праблем».

Басейн — можна, бо вада там цёплая і пераахалоджвання не будзе.

Ровар — таксама можна, калі не вандраваць з ім у гарах і не пераадольваць тысячы кіламетраў.

Другое — для прастаты ідэальны рэгулярны сэкс, два-тры разы на тыдзень.

Калі сэксу няма, адбываецца застой і запаленчы працэс можа нарастаць нават без бактэрый. Шкодны таксама перарваны палавы акт, бо пасля аргазму не адбываецца поўнай разрадкі, няма поўнага адтоку крыві. Тое, што застаецца ў тазе, падтрымлівае запаленне.

Менш сядзець. Асабліва гэта тычыцца людзей сядзячых прафесій, таму што, зноў жа, адбываецца застой крыві. У кіроўцаў, праграмістаў амаль ва ўсіх ёсць застойныя з’явы ў малым тазе. Як гэта лечыцца? Рухамі, перапынкамі ў працы: пасля 45 хвілін сядзення трэба прайсціся, папрысядаць. 

І яшчэ — адмовіцца ад алкаголю, асабліва моцнага, і вострай ежы.

Чаму на прастатыт хварэюць маладыя

Прычын некалькі. Па-першае, чым больш у вас палавых партнёраў, тым больш хвароб. Ва ўсіх розная мікрафлора, а гэта значыць, што і розныя хваробы. Любая хвароба ва ўрэтры, у канале, можа распаўсюдзіцца, падняцца ўверх і паразіць прастату.

Па-другое, праз нерэгулярнасць палавога жыцця. Вось гэтая нестабільнасць — то ёсць, то няма — вельмі шкодзіць прастаце. Ёй неабходна альбо рэгулярнае палавое жыццё, альбо ўвогуле яго адсутнасць. Чаму?

Калі мужчына жыве без сэксу, без узбуджэння, у гіпофізе, зоне мозгу, ідзе гарманальная рэгуляцыя. Сок прастаты перастае выпрацоўвацца ў колькасці, неабходнай для чалавека, які вядзе актыўнае палавое жыццё. І прастатыт не развіваецца.

Чаму прастатыт сярод пажылых стаіць асобна

Паколькі тут іншыя прычыны: пачынаюцца ўзроставыя змяненні, расце добраякасная пухліна ў прастаце — адэнома. Гэта звязана з гарманальнай перабудовай, змяненнем узроўню мужчынскага палавога гармону — тэстастэрону. Менавіта таму ў мужчын пасля 50—55 гадоў нельга гаварыць пра чысты прастатыт, пра хваробу як пра запаленне. У гэтым выпадку адэнома прастаты як правіла спалучаецца з прастатытам.

Мужчынам ва ўзросце будзе не лішнім раз на год здаваць кроў з вены на ПСА — вызначыць колькасць прастата спецыфічнага антыгену. Аналіз пакажа, які стан прастаты ў плане анкалогіі. Гэта робіцца для таго, каб не прапусціць развіццё злаякаснай пухліны, — падсумоўвае доктар.

А што яшчэ трэба ведаць

Для здароўя прастаты варта не толькі весці здаровы лад жыцця, але і памятаць пра правільнае харчаванне з усімі неабходнымі вітамінамі і мікраэлементамі.

Алей насення гарбузоў багаты на мікраэлементы (Zn, Fe, Mg, Se), утрымлівае вітаміны і флаваноіды. У выніку нармалізуецца стан прастаты, змяншаецца ацёчнасць і запаленне.

Мікраэлемент цынк (Zn) у мужчынскім арганізме адыгрывае важную ролю ў працы прастаты і ва ўтварэнні мужчынскага палавога гармону — тэстастэрону. Чэмпіён сярод прадуктаў з высокім утрыманнем цынку — вустрыцы, але яны беларусам недаступныя, бо мы далёка ад мора. Але багата гэтага мікраэлементу таксама ў гарбузовых семачках, кедравых арэхах і кунжуце.

Фітастэролы станоўча ўплываюць на сінтэз тэстастэрону і нармалізуюць працу рэпрадуктыўнай сістэмы мужчын. Шмат фітастэролаў у алеі насення гарбузоў, экстрактах пальмы сабаль і крапівы двудомнай.

Антыаксіданты (комплекс вітамінаў А + Е + С, экстракт кактуса апунцыя, таматы, чорная парэчка, плады цытрусавых) запавольваюць старэнне клетак і дапамагаюць арганізму спраўляцца з аксідатыўным стрэсам.

Гэтыя вітаміны і мікраэлементы ўтрымліваюцца ў спецыяльна распрацаваных комплексах для ўмацавання прастаты.

Карысныя звычкі ў харчаванні і правільны рытм жыцця дапамогуць падтрымліваць бадзёрасць і рэпрадуктыўнае даўгалецце многія гады.

СТАА «Фармлэнд», УПП 101431475

Матэрыял публікуецца на правах рэкламы

Каментары11

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →