«Спыніцца там, дзе мы стаім». Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да спынення агню па лініі фронту
Украіна гатовая спыніць баявыя дзеянні ўздоўж цяперашняй лініі фронту і перайсці да дыпламатычных перамоў. Уладзімір Зяленскі назваў гэта «вельмі вялікім кампрамісам» у інтэрв’ю Al Jazeera English.
«Мы гатовыя да такіх крокаў — спыніцца там, дзе мы стаім. Мы кажам — спыненне агню на лініі судакранання. Ці з’яўляецца гэта кампрамісам? Вядома, вельмі вялікім кампрамісам», — сказаў Зяленскі.
Паводле яго, Кіеў разумее, што Пуцін не хоча выводзіць войскі з украінскай тэрыторыі.
Ukrainian President Volodymyr Zelenskyy tells Al Jazeera Kyiv is ready for a ceasefire along current front lines to allow for peace talks, but says he will not accept a US-mediated deal that makes Ukraine pay for Russia’s war. https://t.co/GIzdLJ0v6v
«Мы разумеем, што ён не хоча сыходзіць з нашай зямлі. Менавіта таму мы кажам: «Добра, спынімся на гэтым і пяройдзем да дыпламатыі», — сказаў украінскі прэзідэнт.
Зяленскі таксама выказаў надзею, што Дональд Трамп па-ранейшаму мае дастатковы ўплыў, каб знайсці шлях да спынення вайны.
Каментары