Грамадства11

Ціханоўскі расказаў пра збор 200 тысяч еўра, які праваліўся

Пасля вызвалення Сяргей Ціханоўскі абвясціў збор 200 тысяч еўра на «барацьбу за перамены ў Беларусі». У інтэрв’ю Ірына Шыхман нагадала Ціханоўскаму ягоныя словы, якія ён казаў тады — што ён не збіраецца змагацца гадамі і называў 9 жніўня 2026 года магчымым тэрмінам вяртання беларусаў дадому. Цяпер, у лістападзе, яна спытала, што з абяцанага ўдалося зрабіць.

Ціханоўскі адказаў, што ў зняволенні ўяўляў сітуацыю на волі інакш. Яму здавалася, што па-за турмой ідзе актыўная праца і для выніку бракуе толькі ягонага ўдзелу. «А калі выйшаў, аказалася, што сітуацыя, у якой цяпер беларусы, кардынальна іншая».

Паводле Ціханоўскага, за пяць гадоў частка людзей страціла веру ў хуткія змены, эмігранты сутыкнуліся з праблемамі дакументаў і ўладкавання жыцця, а вайна ва Украіне адцягнула міжнародную ўвагу ад Беларусі.

Ён кажа, што не знайшоў ні каманды, ні фінансавых і дыпламатычных рэсурсаў, на якія разлічваў. У гэтых абставінах Ціханоўскі абвясціў збор 200 тысяч еўра.

Шыхман некалькі разоў вярнулася да галоўнага пытання: якія менавіта дзеянні ён збіраўся прафінансаваць.

Ціханоўскі ўцямна не адказаў — сказаў, што меў некалькі ідэй і яму патрэбныя былі рэсурсы, каб пачаць працу. Але канкрэтнага плана, які маглі б ацаніць патэнцыйныя ахвярадаўцы, ён не прадставіў.

«Дрэнна я выказаўся, можа, неасцярожна, няправільна. Можа, трэба было прадставіць нейкі бізнэс-план. Але ў той момант мне здавалася, што я звяртаюся да людзей і зноў бачу той уздым, які бачыў у 2020 годзе», — згадвае ён. 

Ціханоўскі тлумачыць гэта і сваім станам пасля пяці гадоў зняволення. Паводле яго, відэа з заклікам падтрымаць барацьбу ён запісаў прыкладна праз тыдзень пасля выхаду на свабоду. Ён прызнае, што частку думак не выказаў да канца, а людзі не зразумелі, якую працу ён прапануе падтрымаць:

«Я выскачыў з клеткі і праз тыдзень гэта запісаў. Мне здавалася, што некаторыя рэчы і так зразумелыя. Я хацеў змагацца, хацеў, каб мне дапамаглі, падставілі плячо. Магчыма, выказаўся няўдала».

На пытанне Шыхман, ці сабралі ўвогуле грошы, Ціханоўскі сказаў, што сума была вельмі далёкая ад запытаных 200 тысяч еўра: каля тысячы еўра.

Каментары1

  • 1
    29.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго23

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго23

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць