Здароўе33

Як скінуць дзесяць год з дапамогай адной працэдуры

Слова «касметыка» прыдумалі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, і значыла яно прыблізна тое ж, што і цяпер. А першыя касметолагі жылі яшчэ на тысячагоддзе раней — у Старажытным Егіпце.

Вывучаючы храм царыцы Хатшэпсут, археолагі знайшлі штосьці кшталту касметычнага салона з закамянелымі ад часу памадамі, крэмамі, тушшу, фарбай для валасоў … У Егіпце знайшлі і першыя трактаты па касметалогіі. Адзін з іх належаў царыцы Клеапатры, якая здолела прычараваць рымскіх палкаводцаў Марка Антонія і Юлія Цэзара.

У Старажытнай Грэцыі, дзе светлая скура лічылася прыкметай высокага паходжання, прыгажуні рабілі касметычныя маскі на аснове ячменнага цеста, яек з даданнем араматызатараў.

А найбольшага развіцця старажытная касметалогія дасягнула ў Рыме. Шляхетныя рымлянкі прымалі ванны з малака маладых асліц, каб падсілкоўваць скуру бялком. Калі такая матрона адпраўлялася падарожнічаць, следам - у касметалагічных мэтах - гналі асліны статак…

У Сярэднявеччы догляд за целам лічыўся грахом, што адцягвае ўвагу ад малітвы. Нават адзенне стала закрытым - тое, што магло выклікаць грахоўныя думкі, хавалі пад плашчамі і капюшонамі.

Толькі з надыходам эпохі Адраджэння касметалогію рэабілітавалі. Распаўсюджвацца яна пачала, як і ідэі гуманізму, з Італіі. У XVI стагоддзі ў Францыі, пры двары каралевы італьянскага паходжання Кацярыны Медычы з'явілася мода на выкарыстанне крэмаў, памад, пудры.

У Вялікім Княстве Літоўскім, куды ўваходзілі беларускія землі, тады таксама кіравала італьянка Бона Сфорца. Напэўна, модныя павевы не абышлі і яе двор.

У ХІХ стагоддзі касметалогія стала навукай у сучасным значэнні слова. І ў ХХІ-м, з развіццём біялогіі, хіміі, фізікі, дасягнула неверагодных вышынь.

Ці магла Клеапатра або Бона Сфорца марыць за дзень «скінуць» дзесяць гадоў? Прычым бязбольна? А якраз гэтага можна дасягнуць з дапамогай працэдуры лазернага абнаўлення і амаладжэння твару, якую прапануе цэнтр касметалогіі і стылю «NonStop».

Як такое магчыма?

Спачатку адбываецца біярэвіталізацыя: скура ўвільгатняецца зсярэдзіны з дапамогай французскага прэпарата STYLAGE HYDRO, ёй вяртаецца мяккасць, эластычнасць, знікаюць дробныя маршчынкі.

Прэпарат утрымлівае гіалуронавую кіслату - натуральны элемент, адказны за пругкасць і эластычнасць, які наша скура выпрацоўвае самастойна. Ін'екцыі гіалуроновой кіслаты дапамагаюць актывізаваць выпрацоўку ўласнага калагена скуры.

Біярэвіталізацыю гіалуронавай кіслатой можна рабіць незалежна ад узросту.

Ін'екцыйны філер Stylage, які выкарыстоўваецца падчас працэдуры, распрацаваны французскай кампаніяй Laboratoire Vivacy. Ён забяспечвае працяглы эфект, надае скуры эластычнасць, дзякуючы якой вынік выглядае максімальна натуральным — і ў гэтым важнае адрозненне біярэвіталізацыі ад контурнай пластыкі.

У склад прэпарата ўваходзяць антыаксіданты, якія забяспечваюць амаладжальны эфект.

Біярэвіталізацыя дапамагае ўзмацніць эфект фракцыйнага лазернага амаладжэння скуры. Гэта рэвалюцыйная тэхналогія ў сучаснай медыцыне для лячэння ўзроставых змяненняў скуры.

Вы хочаце ліквідаваць сляды акне, пігментныя плямы, маршчыны, вярнуць скуры здаровы колер, пругкасць і тонус? Усяго гэтага можна дасягнуць з дапамогай фракцыйнага лазернага амаладжэння.

Як гэта працуе? Лазерны прамень, падзелены на мноства тонкіх мікрапромняў, скіроўваюць на скуру. Лазер стымулюе выпрацоўку маладога калагену і эластыну. На працягу наступных 2-3 дзён адбываецца аднаўленне скуры.

Пад любы тып скуры і ўзрост (а амаладжэнне даступнае жанчынам і мужчынам 30 гадоў) можна падабраць індывідуальныя налады лазернай сістэмы. Фракцыйнае лазернае амаладжэнне бязбольнае, дзякуючы павярхоўнай анастэзіі. Пацыент адчувае толькі лёгкае паколванне ў зоне, якая апрацоўваецца.

І ўжо пасля першага сеансу можна ўбачыць адчувальны вынік. Скура аднаўляецца, знікаюць пачырваненні і ацёкі, яна становіцца больш пругкай, праз тыдзень паляпшаецца колер твару, разгладжваюцца маршчыны.

Гэта якраз тое, што трэба напярэдадні вясны, ці не так? Галоўнае - паспець атрымаць гэту спецыяльную прапанову ў цэнтры касметалогіі і стылю Nonstop. Да 31 студзеня комплекс фракцыйнага амаладжэння твару + біярэвіталізацыя - усяго за 395 рублёў.

А таксама вы можаце проста пакінуць заяўку на атрыманне бясплатнай кансультацыі доктара-касметолага і запісацца на зручны для вас час.

Прыватнае прадпрыемства «СторкМед» УНП 191690573

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць