Арганізатараў Дня Волі ў Слуцку затрымалі і да гэтага часу ўтрымліваюць у Слуцкім РУУС, паведамляе актывіст Пятро Маркелаў.
Сярод іх Аліна Нагорная, Алесь Лагвінец (нібыта для апытання па скарге Зінаіды Цімошак), Аляксандар Залатар (машына на штрафстаянцы), Уладзімер Бараноўскі і Ілля Буткін (нібыта за пераход дарогі ў недазволеным месцы).
Начальнік слуцкай міліцыі папрасіў «трымаць падаўжэй», паведамляе паплечнік затрыманых.
Каментары