«Пакуль у Мінску навярнула свежага сняжку, на ўсходзе Беларусі яшчэ месцамі і стары не паспеў сысці. На гэтым фота — касцёл у Багушэвічах, Бярэзінскі раён. Пакуль прадзіраўся скрозь хмызнякі і стараўся не сустрэцца з нейкай псінай, якая з цемры пагрозліва на мяне брахала, крыху спазніўся — было ўжо недзе 4:30, і ў вёсках з райцэнтрам пачалі ўключацца ліхтары — ад іх такое аранжавае свячэнне. А вось туманная плямка над дахам касцёла — гэта знакамітая галактыка Туманнасць Андрамеды», — напісаў у сваім фэйсбуку Віктар Малышчыц.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта

Каментары