Грамадства287287

Экс-ідэолаг Замяталін учыніў скандал у «Еўраопце», бо яго абслужылі па-беларуску

Пра выпадак распавёў Ігар Кольчанка, дырэктар піяр-агенцтва Sette.

Канфлікт паміж незадаволеным купцом і прадавачкай адбыўся ў «Еўраопце», які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» на праспекце Пераможцаў. У гэтай краме касіры па змоўчанні звяртаюцца да кліентаў па-беларуску.

Фота з фэйсбука Ігара Кольчанкі.

«Мужчына вельмі гучна пачаў абурацца і крычаць, нельга было не заўважыць. Яму не спадабалася, што прадавачка гаварыла з ім па-беларуску, — распавёў Ігар Кольчанка. — Ён пачаў крычаць на дзяўчыну: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове. Канстытуцыю пачытайце і адказвайце мне па-руску!»

Выявілася, што абураным купцом аказаўся Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны.

Уладзімір Замяталін.

Праўда, сам Замяталін спачатку адмовіўся каментаваць сварку з прадавачкай. «Не разумею, пра што вы кажаце. Ваша мова не беларуская, а стараруская. Хопіць мне хлусіць», — адказаў ён карэспандэнту «НН». Але пасля перазваніў сам і ўдакладніў сваю пазіцыю:

«Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца. Паўсюль гэта норма. Увогуле, я не разумею, у чым шум і інтарэс. Нічога звышнатуральнага не адбылося».

Але ці адказваў ён па-беларуску, калі быў чыноўнікам? «Калі да мяне звяртаюцца па-беларуску і я разумею, што кажуць, я адказваю па-руску. Калі не разумею, то так і кажу. Але вучыць мову ў 70 гадоў не збіраюся», — кажа экс-ідэолаг.

Замяталін запэўнівае, што яму падабаецца беларуская культура, і ніякай пыхі ў яго няма. «Але ёсць праўда гісторыі», — падсумоўвае ён.

Сёлета Уладзіміру Замяталіну спаўняецца 70 гадоў. Ён родам з расійскай Тулы, скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Дальнім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў званне палкоўніка.

Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм’ерам, а таксама намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію. Пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў наймацнейшым.

Пры канцы кар'еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм», фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты». 

Чытайце таксама: Замяталін пра моўны канфлікт у краме: «Абслугоўваючы персанал павінен размаўляць на той мове, на якой да яго звяртаюцца»

«Еўраопт»: Прэтэнзіі пакупніка да касіркі не апраўданыя

Каментары287

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць