Навука і тэхналогіі88

Навукоўцы высветлілі, што будзе пасля смерці Сонца

Атрымлівайце асалоду ад Сонца, пакуль яно свеціць. Праз 5 мільярдаў гадоў наша зорка выгарыць, распадзецца і ператворыцца ў масіўнае кальцо міжзоркавага газу і пылу, якое будзе выпраменьваць святло. Такое завяршэнне жыццёвага цыкла Сонца прагназуюць навукоўцы, піша The Guardian.

Астраномы даўно ведалі, што наша зорка памрэ, калі яе ўнутранае паліва скончыцца. Але дакладная прырода перадсмяротнай агоніі была невядомая даследчыкам. Цяпер жа міжнародная каманда навукоўцаў высветліла дэталі. Выкарыстоўваючы новую камп'ютарную мадэль, навукоўцы высветлілі, што замест простага згасання, як лічылася раней, Сонца, паміраючы, ператворыцца у неверагодную планетарную туманнасць, якую будзе бачна за мільёны светлавых гадоў.

«Такія планетарныя туманнасці — самыя прыгожыя аб'екты на небасхіле. Нават калі Сонца стане даволі цьмянай туманнасцю, яе ўсё адно будзе відаць з суседніх галактык», — лічыць прафесар астрафізікі Універсітэта Манчэстэра Альберт Зійлстра.

«Той, хто жыве ў галактыцы Андрамеды за 2 мільёны светлавых гадоў адсюль, усё роўна зможа яе ўбачыць», — дадаў ён.

Сонца з многіх пунктаў гледжання звычайная зорка. Яно мае сярэднія памеры і, праіснаваўшы 5 мільярдаў гадоў, ужо на палове жыццёвага шляху. Канец наступіць тады, калі ў ядры Сонца скончыцца вадарод. Калі гэта адбудзецца, пачнуцца ядзерныя рэакцыі звонку кары, з-за гэтага Сонца набракне да памераў чырвонага гіганта, паглынуўшы Меркурый і Венеру.

Але гэта яшчэ не канец гісторыі. Зійлстра і яго калегі ў Польшчы і Аргентыне апісалі, што адбудзецца потым. Стаўшы чырвоным гігантам, Сонца страціць каля паловы сваёй масы, паколькі вонкавыя пласты будуць здзімацца з хуткасцю каля 20 кіламетраў у секунду. Ядро будзе хутка награвацца і выпраменьваць ультрафіялетавае святло і рэнтгенаўскія прамяні, якія вонкавыя пласты будуць лавіць і ператвараць у яркае кальцо плазмы. Планетарная туманнасць будзе ззяць каля 10 тысяч гадоў.

Нягледзячы на тое, што Зямля можа ацалець пасля смерці Сонца, жыццё на планеце загіне яшчэ раней. З узростам зорка будзе свяціць усё ярчэй. І за 2 мільярды гадоў яе цяпла будзе дастаткова, каб зямныя акіяны закіпелі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць