Усяго патроху7

Затое газ не адключаць

Матч БАТЭ з «Зэнітам» прадэманстраваў, што наша каманда пакуль ня ў стане гуляць у Лізе чэмпіёнаў з пазыцыі сілы. Рэпартаж з матчу Зьмітра Панкаўца.

Матч БАТЭ з «Зэнітам» прадэманстраваў, што наша каманда пакуль ня ў стане гуляць у Лізе чэмпіёнаў з пазыцыі сілы.

Неаднаразова казалася: «Зэніт» — каманда настрою. У першым тайме думалася, што галоўнае не прапусьціць у першую паўгадзіну, а пасьля будзе лягчэй. Былі спадзяваньні, што БАТЭ можа выкарыстаць тактыку бліцкрыгу на першых хвілінах, як было зь «Ювэнтусам», але не атрымалася.

Уся небясьпека ля варот галкіпэра піцерцаў Вячаслава Малафеева сыходзіла пасьля стандартаў — штрафных, вуглавых. Ужо на 13-й хвіліне Павал Няхайчык пасьля падачы корнэра ўпусьціў ці ня самы выгадны момант за матч.

Але «Зэніт» таксама ня ўражваў. Не было такога шквалу атак, як на «Пятроўскім».

«Зэніт» ня лез на ражон, даючы БАТЭ магчымасьць атакаваць. А вось вяртацца ў абарону ў нашых сілаў хапала не заўсёды. І на 34‑ай хвіліне атрымалася такая вось абрэзка. Піцерцы імгненна перайшлі з абароны ў атаку. Хагуш не пасьпяваў. Выдатны пас Зыранава на Паграбняка, і форварду зборнай Расеі заставалася толькі расстраляць пустую браму.

Фанаты «Зэніту» лікавалі. Як высьветлілася, яны былі амаль на кожным сэктары (і як толькі атрымалася пралезьці?). Былі запаленыя фаеры, а таксама дымавухі. Напэўна, БАТЭ атрымае ад УЭФА за гэта штраф. Увогуле, варта адзначыць, што заўзятары «Зэніту» стварылі для сваёй каманды цудоўны фон. Чаго ўжо хаваць, некалькі тысяч гасьцей перакрыквалі запоўнены беларусамі стадыён.

Частка месцаў была не запоўненая. Напэўна, некаторыя пабаяліся халадоў. Што значыць, калі білеты трапляюць у рукі не заўзятарам, а па разьмеркаваньні на прадпрыемстве.

Напрыканцы другога тайму Няхайчык і Сасноўскі маглі адыгрывацца, але зноў не пашанцавала. Варта таксама адзначыць досыць грубую гульню піцерцаў у першым тайме, але судзьдзя даў толькі адну жоўтую картку Пюйгрэнье.

У другім тайме мудры Адвакаат абраў тактыку гульні ад абароны. БАТЭ ўпершыню ў турніры аказалася ў ролі каманды, якая павінна была дзейнічаць першым нумарам. Чаго крывіць душой — не атрымалася.

Небясьпека ля брамы «Зэніту» ўзьнікла ўсяго пару разоў. Яшчэ было некалькі пэрспэктыўных штрафных, якія былі бяздарна выкананыя. «Зэніт» на контратаках выглядаў больш небясьпечна.

Пюйгрэнье ж дагуляўся да выдаленьня, сфаліўшы на Радзівонаве. Ганчарэнка пайшоў ва‑банк, выпусьціўшы другога нападніка Мірчава, а пасьля ўвогуле перабудаваўся на гульню ў тры абаронцы, замяніўшы Хагуша на Сівакова. Гэта таксама не дало вынікаў.

На чацьвёртай дададзенай арбітрам хвіліне партугалец Даньні падвоіў лік. Зрэшты, гэты гол нічога не вырашаў.

У двух астатніх матчах БАТЭ будзе надта цяжка заваяваць пуцёўку, хаця б у Кубак УЭФА. Але мы павінны быць удзячныя камандзе ўжо за тое, што маем.

***

Турнірнае становішча: Ювэнтус -- 10 (7-3), Рэал - 6 (5-5), Зэніт (4-4), БАТЭ - 2 (3-7).

«Ювэнтусس датэрмінова выйшаў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

25 лістапада гуляюць БАТЭ - «Рэал», «Зэніт» - «Ювэнтус».

Зьміцер Панкавец

Глядзі яшчэ:
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
Вынікі серады
Ліга чэмпіёнаў. Вынікі аўторка

Каментары7

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве19

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Мінабароны: Украіна размясціла падраздзяленні спецназу на мяжы з Беларуссю6

У другім туры выбараў у Іране супрацьстаяць адзін аднаму будуць рэфарміст і кансерватар1

Асудзілі міліцыянера з элітнага падраздзялення. Ён хадзіў па вёсцы без трусоў28

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е1

Віцебскаму палітвязню, які атрымаў 3,5 года калоніі за каментары, прыдумалі новы артыкул — за данаты

Як вызваленых з палону ў Беларусі і Расіі сустракалі ў кіеўскім аэрапорце ВІДЭА

Другое кола пекла. У нядзелю да +35°С8

«Мы былі дружныя з Эйсмантам». Вядучы Алег Ціткоў аддаў БТ амаль 20 гадоў, але звольніўся пасля выбараў — пагутарылі з ім15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве19

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» Трое напалі на беларуску ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →