Улада4242

Чатыры новыя віцэ-прэм’еры: хто яны?

Аляксандр Лукашэнка змяніў чатырох з пяці намеснікаў прэм’ер-міністра. Сваіх партфеляў пазбавіліся Васіль Мацюшэўскі, Уладзімір Сямашка, Анатоль Калінін і Васіль Жарко. Адзіным, хто змог перажыць гэты кадравы ператрус, быў Міхаіл Русы, які адказвае за сельскую гаспадарку.

Аляксандр Турчын

Фота bobruin.by.

Першым віцэ-прэм’ерам стаў Аляксандр Генрыхавіч Турчын. Яму 43 гады, а родам з Навагрудка. Ён быў кіраўніком апарата Савета міністраў. Таксама ад лютага 2018 паралельна займаў пасаду ўпаўнаважанага па Гомельскай вобласці.

Турчын скончыў наргас. А працоўны шлях пачынаў як загадчык крамы «Авангард». У Наваградку жыве бацька Турчына Генрых Станіслававіч, нам удалося да яго дазваніцца, але нічога пра сына расказваць ён не захацеў: «Ён даўно са мной не жыве. Гэта закрытая сямейная інфармацыя».

Пасля Турчын папрацаваў у Карэліцкім райвыканкаме і Мінскім аблвыканкаме. Адметна, што апроч працы ў апараце Савета міністраў, Турчын узначальваў Раду па развіцці прадпрымальніцтва. Яраслаў Раманчук, які таксама ўваходзіць у гэтую раду, так напісаў пра Турчына: «Ён на ўзлёце сваёй кар’еры, яму патрэбныя перамогі, рэальныя і адчувальныя».

Турчына называюць аўтарам ліберальнага дэкрэта №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

У яго добрыя адносіны з багатымі людзьмі краіны, такімі як гаспадар «Кароны» Павел Тапузідзіс.

«Турчын — бюракрат, асцярожны, законапаслухмяны чыноўнік. Безумоўна, ён патрыёт Беларусі, на Расію заглядацца не будзе. У Навагрудку яго любяць, я сам чуў, як кажуць: «Наш Турчын». Ён ідэальна ведае, як працуе сістэма. Разам з тым, ніколі не ідзе на абвастрэнне. Ягоная пазіцыя ў радзе: выслухоўваць абодва бакі. Ён больш тэхнакрат, чым ліберал. Я лічу, што на пасадзе першага віцэ-прэм’ера трэба праяўляць больш творчасці і быць больш настойлівым, а гэтага Турчыну бракуе», — сказаў эканаміст Яраслаў Раманчук.

Ігар Ляшэнка

Фота sb.by.

Дамаўляцца з Расіяй пра пастаўкі энерганосьбітаў больш не будзе Уладзімір Сямашка, які рабіў гэта апошнія пятнаццаць гадоў. Цяпер выбіваць зніжкі на газ і нафту будзе Ігар Ляшэнка. Апошнія чатыры гады ён узначальваў канцэрн «Белнафтахім».

Яму 44 гады, нарадзіўся ў Грузіі, але жыў і вучыўся ў Гомелі. Скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адразу па сканчэнні трапіў на працу на Гомельскі хімічны завод. Працаваў інжынерам, начальнікам планава-эканамічнага аддзела. Ад 2006 узначаліў завод. У 2013 годзе быў пераведзены ў Мінск у якасці намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім», а ўжо праз год узначаліў яго.

Ён жанаты, гадуе траіх дзяцей.

Уладзімір Кухараў

Фота media.bobruisk.ru.

Будаўнічую сферу будзе ўзначальваць Уладзімір Кухараў. Да гэтага ён быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Кухараву 46 гадоў, ён родам з вялікай вёскі Ціманава, што ў Клімавіцкім раёне. Гэта самы ўсход Беларусі. Скончыў Магілёўскі педуніверсітэт. А потым на працягу шасці год працаваў у школах Клімавіцкага раёна.

У 1999 годзе перайшоў на працу ў Дзяржкантроль. Ад 2009 да 2012 узначальваў Цэнтральны раён Мінска. У 2012 — 2016 быў першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама. У гарвыканкаме ён акурат курыраваў пытанні будаўніцтва і жылля.

Ігар Петрышэнка

Фота souzveche.ru.

Пасада пасла Беларусі ў Расіі вельмі перспектыўная з гледзішча далейшага прасоўвання па службовай лесвіцы. Папярэднік Петрышэнкі Андрэй Кабякоў спачатку стаў кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта, а потым прэм’ер-міністрам. Петрышэнка ж з Масквы ўязджае ў кабінет намесніка кіраўніка ўрада па сацыяльных пытаннях.

Петрышэнка родам з вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна. Бацька працаваў механікам у саўгасе, а маці — аптэкаркай. Ігар нарадзіўся ў 1965 годзе. Потым бацьку перавялі ў райвыканкам, дзе ён працаваў у аддзеле сельскай гаспадаркі.

Ігар Петрышэнка скончыў Віленскае вышэйшае каманднае вучылішча радыёэлектронікі, Вайсковы чырвоназорны інстытут і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Дзесяць гадоў аддаў арміі, дзе служыў на афіцэрскіх пасадах. Ад 1996 на чынавенскай службе. Быў у апараце міністра па справах СНД. Да 2003 года працаваў на розных пасадах у Савеце міністраў. Потым перайшоў на дыпламатычную службу.

Што адметна, там Петрышэнка адказваў толькі за адносіны з Расіяй. Быў дарадцам у пасольстве Беларусі ў Расіі, начальнікам упраўлення Расіі і саюзнай дзяржавы МЗС, намеснікам міністра. Ад 2012 — ён пасол Беларусі ў Расіі.

«Што ж тычыцца адмаўлення рускага свету, як можна падзяліць нашага чалавека на рускага і беларуса? Мы беларусы, мы сапраўды адбыліся як нацыя. Дакладна гэтак жа, як рускі чалавек. Што тут не так, што дзяліць?» — казаў у адным інтэрв'ю Петрышэнка.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў45

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць