Грамадства1919

Гэтую заразу ніяк не могуць знішчыць, хоць яшчэ летась прадавалі на рынку па 5 рублёў

Беларуская назва расліны Solidago (золотарник рус.) — сумнік. Відаць, таму што расліна сумна-жоўтага колеру і расце ў асноўным на могілках.

Але апошнім часам гэтае пустазелле распаўзлося па палях, уздоўж дарог, побач са сметніцамі.

Пра экалагічную катастрофу, якую нясе гэтая бяскрыўдная на першы погляд расліна, гаварыць рана, але тое, што сумнік цалкам змяняе жывёльны і раслінны свет таго ўчастка, дзе расце, — бясспрэчна.

«У Маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў змагаюцца з гэтай раслінай, таму што на адным кусце сумніка выспявае да ста тысяч насення, — расказвае начальнік інспекцыі Вячаслаў Чарноў. — А сумнік — гэта такая зараза, ля якой нічога не расце».

Вячаслаў Чарноў расказаў, што ў сумніку ўтрымліваюцца фітанцыды — рэчывы, якія прыгнятаюць развіццё іншых арганізмаў.

«Яшчэ год таму на рынку можна было купіць сумнік па пяць рублёў за каліва — а што, прыгожыя кветкі, калі іх пасадзіць на могілках, пустазелле пад імі не расце. Але сумнік жа рассейваецца шалёнымі тэмпамі!»

Акрамя таго, сумнік не ядзуць жывёлы, ён — слабы меданос.

Асабліва небяспечна, калі сумнік трапляе ў лесапаласу. Ён знішчае сунічнік, чарнічнік.

Змагацца з гэтай раслінай, канечне ж, трэба.

«Але ў адрозненне ад баршчэўніка, які пакідае апёкі, сумнік — расліна бяскрыўдная, таму травіць яе хімікатамі ніякай патрэбы няма. Але запасціся цярпеннем варта. Сумнік трэба скошваць і скошваць. Магчыма, не адін год. Скошанаю траву спальваць. Яшчэ дзейсны сродак — перапахаць зямлю».

Пры гэтым, кажа эколаг, большую за сумнік небяспеку нясуць розныя хмызнякі, якія разрастаюцца карэннем і не нясуць ніякай карысці.

«Які наш галоўны козыр у барацьбе з пустазеллем? Гэта розум і гаспадарліваць», — падсумаваў Уладзіслаў Чарноў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць