Віктар Шалкевіч пра «Жлобскую нацыю»: Пазняк хранічна не пераносіў гэтую песню
Сёння гродзенскаму барду — 60 год.
Пачатак 90-х гадоў — час, пра які згадваюць па-рознаму. Для каго гэта — бяда, катастрофа, няма каўбасы, а для каго — самы лепшы час свабоды, надзеі, новага жыцця і адраджэння Беларусі.
Для людзей з другой групы адным з сімвалаў часу быў бард з Гродна Віктар Шалкевіч. Нават яго сцэнічная манера — апантаная, завадная, гучная — да той эпохі была проста немагчымая ў публічнай прасторы.
І самы першы хіт Шалкевіча — «Добрай раніцы, жлобская нацыя!», візітоўка, самы скандальны яго твор, народжаны якраз у 1991 годзе — выклікаў бурныя эмоцыі.
Здавалася б, нацыя адраджаецца, наперадзе светлая будучыня, мова вяртаецца, незалежнасць прыходзіць, свабоды ўсё болей і болей. А тут бац — і называюць «жлобскай нацыяй»!
Праз гады Шалкевічаў выраз стаў устойлівым, выкарыстоўваецца ў прэсе, дае назвы артыкулам і па-ранейшаму выклікае дыскусіі. Пра тое, адкуль узялася песня, расказвае аўтар:
— Жылі мы калісьці, «прыпяваючы», у БССР, і аднойчы дажыліся да развалу. Мусілі і беларусы прызнаць сваю незалежнасць, цягнучыся ў хвасце за суседзямі, трэба было пачынаць нешта рабіць, будаваць. Пачынаць трэба было з падмурку, і цэгла за цэглай складаць у незалежнай дзяржаве незалежную, новую беларускую культуру.
Згадаць той час — былі спевы Данчыка, песні Сокалава-Воюша, харошыя і годныя спевы, але гэтага было катастрафічна мала!
І многія з маіх аднагодкаў тады ўзялі ў рукі гітары, пачалі наўпрост, сваімі словамі казаць і спяваць са сцэны. На конкурсы бардаўскай песні у мінскім Доме літаратара з’яжджаліся сотні маладых дзяўчат і хлопцаў. Песні ў іх былі розныя — і добрыя, і абы-што, але ж удзячная публіка ў зале аднолькава горача пляскала ўсім толькі за тое, што гэта было па-беларуску!
Дарэчы, тады ўваход на ўсе беларускамоўныя мерапрыемствы быў бясплатны.
І праз гады мне нават адзін з прамоўтараў скардзіўся, наколькі цяжка было пасля таго перыяду прывучыць народ плаціць за білеты на канцэрты айчынных выканаўцаў.
Песні ў мяне тады нараджаліся у галаве на раз, спантанна, лёгка і весела.
Так было і са «Жлобскай нацыяй», год быў прыкладна 91-ы. Памятаю, што словы прыпева з’явіліся, калі я некуды хутка ішоў, радкі самі выплылі адзін за адным —»Добрай раніцы, жлобская нацыя! Сонца узыходзіць лупатае…». А потым трэба было проста сесці за стол і накрэсліць на паперы тое, што табе Нехта надыктаваў…
Калі я на пачатку 90-х выконваў «Жлобскую нацыю» — абыякавых не было. Хто весела пляскаў у далоні, а хто і скандаліў — праблемы пачаліся адразу!
У мінскім Палацы прафсаюзаў на сцэну ўварвалася абураная жанчына з крыкам: «У вас ізврашчоннае сазнаніе! Беларусь адраджаецца!»
Потым я даведаўся, што гэта была спадарыня Галіна Прыма, дырэктарка першага беларускамоўнага садка ў Менску, якая праз пэўны час… «зваліла» ў Амерыку, скарыстаўшыся нагодай!
Гледачы і слухачы ў зале таксама часта касавурыліся, і патрабавалі больш пазітыву. Наіўныя людзі…
Час усё потым расставіў па сваіх месцах. У найлепшыя гады «Жлобская нацыя» гучала на Беларускім радыё, а пры канцы 90-х кіраўніцтва Гродзенскай тэлерадыёкампаніі адмыслова збірала планёрку: ці пускаць песню ў эфір. Большасцю галасоў не пусцілі.
Наколькі я ведаю, сам Зянон Станіслававіч хранічна не пераносіў ані гэтае песні, ані маёй сціплай творчасці. Адным словам, валілі і левыя, і правыя.
Ніколі ў жыцці не ставіў сабе мэту кагосьці абразіць ці павучыць — без мяне хапае вучыцеляў і правадыроў. Проста мастацтва — гэта адначасова і люстэрка, і павелічальнае шкло. Другое нават больш, чым першае. Пра «сінь-васількі» кожны, каму не лянота, можа скласці і заспяваць — а паспрабуйце рэзка і ў вочы!
Зусім нядаўна гурт «Белавежская пушча» перасьпяваў «Жлобскую нацыю», пераспяваў па-свойму. Мне спадабалася не таму, што пра мяне памятаюць, проста гэтыя маладыя людзі недзе з той самай плыні, з якой выйшаў і я.
Першы свой альбом «Правінцыя» — дзе была і «Жлобская нацыя», я запісаў у 1992 у Доме культуры мястэчка Азёры. Бытавы савецкі магнітафон дрэнна выцер папярэдні запіс, і праз некаторыя мае песні прабіваўся Pink Floyd.
Нягледзячы на гэта, касеты з «Правінцыяй» выдатна прадаліся на «Басовішчы-92», я там «навыў» песнямі на харошую фірмовую куртку для жонкі. І пасля вырашыў, што ўсе тыя кампазіцыі варта пакрысе перазапісаць у лепшай якасці. У тым ліку і «Жлобскую нацыю». Прайшло 28 гадоў — новае гучанне, новыя тэхнічныя магчымасці. І песня як новая. Яе просяць, і я з задавальненнем выконваю.
Канцэрт Віктара Шалкевіча ў Мінску — 16 лютага ў Палацы прафсаюзаў.
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне55
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта22
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце88
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце8
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100100
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў1616
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў16
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай2525
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай25
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася1616
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася16
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»2929
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй44
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя77
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў
Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны2
Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне5
У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта2
Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька
У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека1
У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1
Каментары