Эканоміка55

Мінсувязі: Цяпер мабільныя аператары не падключаць платныя падпіскі без вашага падвойнага дазволу

Мабільныя аператары ўвялі падвойнае пацверджанне інтэрнэт-падпісак, паведамляе міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Раней падпісацца на такія напаўмахлярскія сэрвісы можна было выпадковым клікам на банэр у інтэрнэце. Сістэма афармляла абаненту «падпіску», якой ён не карыстаўся і пра якую нават не здагадваўся, і штодня спісвала невялікую суму.

Прычым такія напаўмахлярскія сэрвісы прадастаўлялі юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя па адным адрасе з мабільнымі аператарамі.

Цяпер для афармлення падпіскі абанент павінен спачатку пацвердзіць сваю згоду з правіламі давання паслугі, паставіўшы птушку ў адпаведнае поле. Далей яму трэба націснуць кнопку «Падпісацца і глядзець», «Глядзець» ці нешта падобнае.

І толькі калі зробленыя абодва дзеянні, прыйдзе смс аб актывацыі, кошце і спосабах выключэння.

Акрамя гэтага, паведамленні з аналагічнай інфармацыяй будуць прыходзіць абаненту, што аформіў паслугу, для напамінку аб актываванай платнай паслузе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага9

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць