Усяго патроху77

Дэкаратыўная кветка ці падступны захопнік?

Жнівень і верасень фарбуюць ускрайкі палеткаў і лясоў у жоўты колер. Гэта квітнее канадскі сумнік.

Амаль па ўсёй Беларусі. Канадскі сумнік, або залатарнік, засвойвае беларускія землі. Гэты інвазіўны від нясе пагрозу тутэйшым відам флоры і фаўны, а яго пылок — моцны алерген.

Прыгожыя залатыя палеткі — гэта вынік акупацыі сумнікам тых участкаў, дзе раней маглі расці звыклыя нам расліны, як дзікія, так і сельскагаспадарчыя культуры. Сумнік выцясняе адсюль і многія віды жывёл, якія жылі там раней.

Канадскі сумнік

Канадскі сумнік быў завезены ў Еўропу з Паўночнай Амерыкі ў XVII стагоддзі як дэкаратыўная расліна. У Беларусі ён з’явіўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Менавіта з кветнікаў расліна і трапіла ў дзікую прыроду. У нас гэты від не мае раслін-канкурэнтаў, як няма і насякомых, якія б ім жывіліся. Больш за тое, карані сумніка выпрацоўваюць інгібітары — рэчывы, якія замінаюць росту іншых раслін. Пры гэтым кожны куст сумніка дае да 100 тысяч семак.

Таму вельмі хутка канадскі сумнік распаўсюджваецца на вялікія тэрыторыі, выцясняючы адтуль звыклыя віды флоры і фаўны, і такім чынам цалкам змяняе экасістэму і зніжае біяразнастайнасць.

У Беларусі канадскі і падобны на яго гіганцкі сумнік урадам уключаныя ў пералік інвазіўных раслін, з якімі трэба змагацца. Звычайны сумнік, беларускі від, не вельмі падобны да сваіх амерыканскіх родзічаў і ніколі не займае вялікія плошчы, як яны.

Але штогод людзі садзяць канадскі сумнік на лецішчах і нават на клумбах у цэнтры Мінска! Што рабіць?

Як змагацца з канадскім сумнікам?

Канадскі сумнік і шалёны агурок

Калі вы ўбачылі ўчастак, дзе расце канадскі сумнік, сфатаграфуйце і напішыце электронны зварот праз сайт свайго абласнога ці Мінскага гарадскога камітэта Мінпрыроды з просьбай прыняць меры па спыненні распаўсюду інвазіўнага віду раслін. Інспектары абавяжуць земляўласнікаў прыняць патрэбныя меры ў канкрэтныя тэрміны.

Таксама максімальна дакладна паведаміце пра месца, дзе расце канадскі сумнік і іншыя інвазіўныя віды, а таксама пра плошчу тэрыторыі, якую яны займаюць, у Інстытут эксперыментальнай батанікі па тэлефонах: 8 (017) 284-14-70, 284-20-17, 284-20-25. Гэты Інстытут ажыццяўляе дэтальнае картаванне лакалізацыі інвазіўных відаў раслін на тэрыторыі Беларусі.

Ні ў якім разе не высаджвайце канадскі сумнік, не спрыяйце яго распаўсюду. Тлумачце суседзям!

Знішчыць яго не так лёгка.

Калі трэба знішчыць 10-20 кустоў — іх можна выкапаць з карэнішчам.

Калі касіць канадскі сумнік у першай палове ліпеня, то праз тры гады ён знікне таксама.

«Галоўная бяда ад інвазіўных відаў — яны захопліваюць землі і выціскваюць нашы родныя віды. Акрамя сумнікаў гэта яшчэ не адзін дзясятак раслін, але ўрад афіцыйна прызнаў інвазіўнымі толькі сем! Раім старацца садзіць на лецішчы беларускія віды кветак, не садзіць тыя, якія добра растуць і па-за гародам (гэта таксама патэнцыйна інвазіўныя) — напрыклад кісліца настуркападобная: фіялетавыя лісточкі, жоўтыя кветкі. Да мяне яны ўвесь час пералязаюць ад суседзяў праз забор, а нядаўна бачыў яе уздоўж дарогі ў лесе. Калі вы ўбачылі нейкія дэкаратыўныя ці інвазіўныя расліны ў прыродзе — знішчайце, пакуль іх мала!», -

кажа Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць