Улада99

«Думаю, беларусы хочуць незалежнасці». Што Джон Болтан сказаў пасля сустрэчы з Лукашэнкам

Сустрэча дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам працягвалася 2,5 гадзіны — больш як удвая даўжэй, чым было заплянавана. Пасьля сустрэчы амэрыканскі ўрадовец адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў, піша «Радыё Свабода».

Фота: president.gov.by

Болтан назваў сустрэчу «вельмі важнай», хоць яны з Лукашэнкам «і не прыйшлі да нейкіх канкрэтных рашэньняў».

Па ягоных словах, размова праходзіла «на шырокія тэмы — палітыкі, эканомікі, па пытаньнях бясьпекі, як у рэгіёне, так і ва ўсім сьвеце».

«Існуюць істотныя складанасьці ў двухбаковых адносінах паміж Беларусьсю і ЗША, у тым ліку ў пытаньнях правоў чалавека, нераспаўсюджваньня зброі, якія трэба абмеркаваць. Другая тэма — гэта новая геапалітычная рэальнасьць у рэгіёне, зь якой мы мусім лічыцца, працаваць разам, — сказаў Болтан. — Вельмі рады, што ў нас была такая магчымасьць для размовы. Мы пакуль ня вырашылі гэтыя пытаньні, але без такіх размоваў іх вырашэньне немагчымае».

Адказваючы на пытаньне пра пагрозы для незалежнасьці Беларусі ў сьвятле інтэграцыі з Расеяй, Болтан заявіў, што самае галоўнае — «чаго хочуць людзі Беларусі»: «Я думаю, што яны ўсё яшчэ хочуць незалежнасьці».

«Калі Савецкі Саюз распаўся, паўсталі новыя дзяржавы, і Злучаныя Штаты шматразова казалі, што мы падтрымліваем іх сувэрэнітэт і незалежнасьць. Народы могуць пазбаўляцца ад незалежнасьці і сувэрэнітэту, краіны-чальцы Эўразьвязу зрабілі гэта ў пэўнай ступені. Аднак часам некаторыя народы прыходзяць да высновы, што гэта не было мудрым рашэньнем, і яны вырашаюць выйсьці [з ЭЗ], як Вялікабрытанія. Любое рашэньне па пытаньнях гэткага кшталту толькі тады можа быць цалкам прадстаўнічым, калі адлюстроўвае меркаваньне людзей. Сувэрэнітэт для амэрыканцаў вельмі просты. Гэта першыя тры словы нашай канстытуцыі: «Мы народ». І з гледзішча законнасьці ён [сувэрэнітэт] належыць народу».

Паводле Джона Болтана, пытаньне ўзнаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж ЗША і Беларусьсю на ўзроўні амбасадараў не абмяркоўвалася падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Як я ўжо сказаў раней, у нас ёсьць няпростыя пытаньні ў двухбаковых дачыненьнях. Нам трэба пабачыць прагрэс па гэтых пытаньнях, і тады будуць вырашацца іншыя. Задачай майго прыезду не было адказваць на асобныя пытаньні кшталту гэтага. Думаю, што размова была цікавая», — сказаў Джон Болтан.

На пачатку сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Болтан падкрэсьліў, што для амэрыканскага боку важныя «пытаньні правоў чалавека, нераспаўсюджваньня зброі». Кіраўнік Беларусі назваў візыт гістарычным і прапанаваў «шчыра і па-сяброўску» абмеркаваць усе пытаньні дачыненьняў паміж Беларусьсю і ЗША, «няхай яны будуць непрыемныя для Беларусі».

Сёньня, на пытаньне журналістаў, хто быў ініцыятарам візыту Болтана ў Менск, прэс-сакратар беларускага МЗС не адказаў, гэтаксама як і на пытаньне, ці будуць Болтан і Лукашэнка абмяркоўваць аднаўленьне дыпляматычных стасункаў паміж Беларусьсю і ЗША на ўзроўні амбасадараў. На гэты момант дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў абедзьвюх дзяржавах ачольваюць часовыя павераныя.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць