Здарэнні1818

Хуліган, які збіў мінчука з ЛГБТ-кампаніі, расказаў, чаму так атрымалася

У ноч на 25 жніўня на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску невядомы жорстка збіў рэжысёра дакументальнага кіно Мікалая Купрыча. Па словах пацярпелага, невядомы падышоў да яго і спытаў: «Ты таксама під*р?» Пасля нядоўгага дыялогу і станоўчага адказу Купрыча юнак ударыў яго ў галаву.

Купрыч трапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай і зламаным носам. Яго сябры выклікалі міліцыю, але хуліган ужо сышоў.

Купрыч пасля збіцця

Цікава, што праз некалькі тыдняў сябры Купрыча зноў сустрэлі нападніка на Кастрычніцкай. Тады ім удалося затрымаць хлопца і перадаць праваахоўнікам.

ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей расказваў, як адбылося затрыманне:

«Яму паведамілі, што ён затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. Спачатку хлопец нібыта пагадзіўся прайсці разам з супрацоўнікамі міліцыі, але потым зрабіў рэзкі рывок і паспрабаваў збегчы. Не ведаю, што ва мне ўключылася, як у запаволеных здымках: сфакусаваўся, згрупаваўся і выскачыў яму напярэймы. Міліцыянты падбеглі, сказалі «дзякуй» і надзелі на яго кайданкі.

Падазраванага ў нападзе завуць Іван Гуляй. Яму днямі спаўняецца 20 гадоў.

Іван Гуляй. Фота 2016 года

Ён жыве ў Прылуках. Скончыў там мясцовую школу, пасля вучыцца далей не стаў. Сябры кажуць, што Іван працуе «недзе ў Мінску на заводзе».

Сам Іван тлумачыць, што пасля школы ён пайшоў у ліцэй. «Але ў канцы трэцяга курсу быў адлічаны, бо ў ходзе навучання з'явіўся скаліёз, а з ім, на жаль, працаваць па прафесіі нельга», — паведаміў «Нашай Ніве» хлопец.

Жыве Іван разам з бацькамі ў Прылуках. Але адпачывае ў Мінску. Прычым часам выкладвае відэа сваіх прыгод у сеціва.

Акаунты ў сацсетках у Івана закрытыя, усе пад фэйкавымі імёнамі і без актуальных фота. Праўда, карыстаецца імі хлопец актыўна. Напрыклад, выклаў сторыз у інстаграм з аддзялення міліцыі, пасля таго, як яго затрымалі.

«Наша Ніва» звязалася з Іванам, ён спачатку адмовіўся ад каментароў: «Следчы сказаў нічога не разгалошваць». Але пасля коратка патлумачыў свае дзеянні.

«На допыце тыя хлопцы сказалі адно, а ў навінах фігуруе зусім іншая інфармацыя.

Скажу толькі адно, калі б пасля майго пытання «під*ры яны ці не» яны сказалі проста «так ці не», нічога б не было. Мэты першапачаткова біць іх у мяне не было, падышоў проста даведацца, ці пацвердзяцца мае здагадкі. А адзін з хлопцаў вырашыў «дасціпна» пажартаваць, паклікаўшы мяне ў гей-клуб», — распавёў Іван. Маўляў, гэта і стала прычынай бойкі.

«Наша Ніва» звязалася з бацькамі хлопца, але яны не захацелі каментаваць паводзіны сына.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць