Эканоміка66

Інвестплатформа Finstore.by запусціла продаж токенаў абутковай фабрыкі «Белвест»

Стартавала ICO (першаснае размяшчэнне токенаў) абутковай фабрыкі «Белвест» на інвестыцыйнай платформе Finstore.by. Інвестыцыі патрэбны для павелічэння аб'ёму вытворчасці і развіцця рознічнай сеткі.

Для набыцця даступныя токены кампаніі, намінаваныя ў расійскіх рублях і еўра. Цана 1 токена ў еўра — 100 EUR, 1 токена ў расійскіх рублях — 5000 RUB. У кожнага токена ёсць фіксаваная гадавая стаўка даходнасці і тэрмін дзеяння.

Токены ў еўра

Стаўка: 5,15% гадавых

Тэрмін 3 гады (штогадовая аферта)

Токены ў расійскіх рублях

Стаўка: 9% гадавых

Тэрмін 3 гады (штогадовая аферта)

Інвестарам можа выступіць любая фізічная асоба — рэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зацікаўлены ў захаванні і прымнажэнні зберажэнняў. Каб набыць токены, трэба зарэгістравацца на платформе Finstore.by і прайсці працэдуру праверкі. Пасля гэтага на платформе будзе створаны віртуальны кашалёк і ва ўдзельніка з'явіцца магчымасць інвеставаць у токены.

Даход выплачваецца на перыядычнай аснове адзін раз на 3 месяцы. Пры гэтым «Белвест» штогод будзе прадастаўляць магчымасць зваротнага выкупу токенаў на працягу трох гадоў.

Набытыя токены захоўваюцца непасрэдна на платформе ў віртуальным кашальку.

«Партнёрства з «Белвестам» адкрывае новы напрамак у дзейнасці холдынгу Банка БелВЭБ на фінансавым рынку — ICO. Такое інвеставанне ўяўляе сабой альтэрнатыву дэпазітам і каштоўным паперам», — адзначыў кіраўнік дырэктар Finstore.by Дзмітрый Шадко. Паводле яго слоў, да канца 2019 года фізічным асобам будуць прапанаваны лічбавыя токены іншых вядучых беларускіх кампаній і перспектыўных стартапаў у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Аператарам крыптаплатформы Finstore.by, дзе можна размяшчаць і купляць токены, з'яўляецца ТАА «ДФС», якое ўваходзіць у холдынг Банка БелЗЭБ. Кампанія з'яўляецца адным з трох рэзідэнтаў ПВТ, якія атрымалі статус аператара крыптаплатформы. Місія кампаніі — стварэнне ў Беларусі новага эфектыўнага інструмента зберажэння і інвеставання, які базуецца на перадавых інфармацыйных тэхналогіях.

Платформа Finstore.by прызначана для прыцягнення інвестыцый прадпрыемствамі ўсіх сфер эканомікі праз ўвядзенне ў абарот уласных лічбавых актываў з фіксаванай даходнасцю для інвестара.

З дапамогай платформы Finstore.by кампаніі-заказчыкі могуць выпускаць, размяшчаць токены, інвестары — ажыццяўляць простае і выгаднае ўкладанне сродкаў. Токены створаны з выкарыстаннем інфармацыйнай сеткі блокчэйн.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца ​​на сайце Finstore.by.

Каментары6

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць