Ад рэдакцыі4242

«Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы

Можна спрачацца пра тое, наколькі рэальная пагроза незалежнасці Беларусі проста зараз, але пытанні загадкавай «інтэграцыі» абмяркоўвае ўсё грамадства. Ці ўдасца Лукашэнку зноў перахітрыць Расію? Ці дзяржава падзе ахвярай эканамічнага шантажу?

Адказу не ведае ніхто, тым не менш, склікаць людзей на Плошчу, каб яны публічна выказаліся, рашыўся толькі Павел Севярынец.

Гэтага не зрабілі салідныя апазіцыйныя палітыкі, бо не было часу — у іх праграме была запланаваная паездка ў Тбілісі, далей у Брусэль.

Гэтага не зрабілі модныя моладзевыя актывісты, бо так, як Севярынец, рабіць нямодна. А прыдумаць свой модны пікет яны чамусьці не рашыліся.

Гэтага не зрабілі і журналісты, як Мустафа Наем ва Украіне ў 2013 годзе — мы ж заўсёды апраўдваем сябе тым, што нібыта стаім над схваткай. 

Дый каму, урэшце, ахвота ісці на суткі на Новы год? 

Канечне, Севярынец не скокнуў вышэй за галаву. Ён зладзіў роўна такі пратэст так, як умее — з просценькім мітынгам з адным мегафонам, з абавязковай малітвай, якая многім падаецца не да месца, і хаджэннем па Мінску без канчатковага пункта прызначэння. Адзіная неспадзяванка — рашучы паход да расійскай амбасады, што стала навіной дня ва ўсіх расійскіх СМІ.

За такія ж пратэсты, толькі маштабнейшыя, Севярынец ужо два разы з’ездзіў на «хімію», але яго гэта не спыніла — і не спыніць. Ён шчыра верыць, што за ім Божая сіла. Севярынец, не вагаючыся, працытуе міліцыянту, які яго затрымлівае, нешта з Бібліі.

У гэтым і сіла Севярынца, і яго слабасць. Ён не схільны да кампрамісаў ні са сваімі, ні з чужымі. Гатовы адкрыць другі фронт і абвясціць крыжовы паход супраць прыхільнікаў ЛГБТ у ПЭН-цэнтры.

А паплечнікі па апазіцыі асцярожна кажуць за спінамі: як бы нам на прэзідэнцкія выбары падабраць іншага адзінага кандыдата — бо гэты занадта просталінейны, а нам бы каго ганчарыкаватага…

Але Севярынец такі, які ёсць. Іншы б не клікаў людзей на Плошчу, а спадзяваўся, што гэта за яго зробяць астатнія.

Натуральна, што не кожны бачыць сябе на барыкадах. Адна з альтэрнатываў для такіх людзей — шлях асветніцтва. У гэтай сферы за апошнія гады заззяла новая зорка. Гэта сястра Паўла Севярынца, Ганна Севярынец.

Яна працуе настаўніцай рускай мовы — і дае дзецям бліскучыя веды, сярод яе вучняў пераможцы конкурсаў і алімпіяд. Пры гэтым яна паспявае пісаць кнігі па беларускай літаратуры — за апошні час з’явіліся даследаванні пра Уладзіміра Дубоўку і Пятра Глебку, а яшчэ піша свае раманы, выйшлі «Дзень святога Патрыка» і «Гасцініца «Бельгія».

У дадатак да таго Ганна Севярынец стала «інфлюэнсерам». Гэтым англійскім словам (ад influence — уплываць) называюць папулярных грамадскіх дзеячаў, якія сталі лідарамі думак у інтэрнэце. Яе допісы на любыя тэмы — выхаванне дзяцей, стан адукацыі, — збіраюць сотні лайкаў і рэпостаў.

Прычым большасць яе «калег» па інтэрнэт-папулярнасці — учарашнія студэнты, якія працуюць перадусім на аднагодкаў. А Ганна Севярынец змагла стаць голасам беларусаў сярэдняга веку.

Ганна Севярянец — не толькі філолаг. Калі сям’і спатрэбіліся грошы, атрымала эканамічную адукацыю і зрабіла кар’еру ў гандлёвай кампаніі. «Я і сёння гляджу на грузавую машыну і магу сходу сказаць, колькі тон яна падыме. Я ведаю, колькі ў яе ўвойдзе туалетнай паперы, а колькі — агуркоў. Ведаю, колькі яна будзе ехаць да Брэста, а колькі — да Жлобіна. Усю ж Беларусь аб’ездзіла, усё перамерала», — казала яна ў інтэрв'ю «Нашай Ніве». А зарабіўшы на кватэру, яна вярнулася ў адукацыю, каб дапамагчы раскрыцца дзясяткам і сотням сваіх вучняў.

Павел і Ганна Севярынцы паспяваюць так шмат, бо за іх плячамі стаіць вялікая дружная сям'я. Бацькі Таццяна і Кастусь Севярынцы, жонка Паўла Вольга, сястра Дар'я з сям'ёю, муж Ганны дапамагаюць і падтрымліваюць адзін аднаго. 

Гэтае спалучэнне — самаахвярнага адстойвання незалежнасці Паўлам Севярынцам і асветніцкай працы Ганны Севярынец, якое неверагодным чынам склалася ў адной сям’і, «Наша Ніва» лічыць вартым звання Людзей года.

Паўла Севярынца пасадзілі на 15 сутак

Мілінкевіч, Ганчарэнка, Калаўр… Людзі года па версіі «Нашай Нівы» апошніх 15 гадоў СПІС

Каментары42

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць