
Экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар КХП-БНФ Зянон Пазняк напісаў пра гэта ў фэйсбуку.
Ён перакананы, што за Бабарыкам стаяць «русскій мір, Газпрам, Масква і манкурты». А ідэя з правядзеннем рэферэндуму, маўляў, патрэбная, каб захапіць Беларусь.
Пазняк разважае так: калі Лукашэнка сыдзе, рашэнні рэферэндуму-1996 аўтаматычна будуць адкінутыя. Значыцца, Канстытуцыя-1994 з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай вернецца сама па сабе.
«Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю», — мяркуе экс-лідар БНФ.
Пазняк сцвярджае, што на «сёння Бабарыка ёсць патэнцыйна больш шкодны вораг беларускай нацыі, чым Лукашэнка, бо вірус Лукашэнкі ўжо на 97% выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізму».
А Бабарыка — гэта новы вірус, які не спатыкае імунітэту і «давершыць маскоўскую справу разбурэння беларускай дзяржавы і беларускай нацыі», працягвае ён.
-
Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць
-
Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі
-
Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю
Каментары