Грамадства3030

Вядучая БТ Пытлева: Больш я маўчаць не магу. Так не павінна быць

Вядучая праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на БТ Кацярына Пытлева ў сваім інстаграме выказалася пра апошнія падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.

«Я глядзела, як маіх калег, журналістаў затрымліваюць у жывым эфіры, нават нягледзячы на ​​тое, што ў іх ёсць дазвол на працу, перажывала за тых, хто выйшаў на мірныя прагулкі, каб праявіць салідарнасць і апынуўся ў СІЗА, абуралася, калі маці пачалі пагражаць адабраннем дзяцей толькі за тое, што яна вырашыла падтрымаць свайго мужа і скарыстацца свабодай слова, гарантаванай нашай Канстытуцыяй… А ўчора людзей пакавалі толькі за тое, што яны вырашылі падтрымаць любімы магазін і мірна стаялі ў чарзе. І больш я маўчаць не магу, як, на шчасце, многія беларусы. Так не павінна быць, я не хачу такой сучаснасці і будучыні для маіх дзяцей. Я 23 гады працавала на дзяржаўных каналах і радыё, на шчасце, мне ніколі не давялося ісці на здзелку з сумленнем, я працую ў забаўляльным фармаце і старалася заўсёды трымацца ў эфіры ў баку ад палітыкі. Але цяпер быць абыякавым — раўнасільна здрадзе сваёй краіне, свайму народу. Я звяртаюся да ўсіх, хто вырас на маіх праграмах, да тых, хто мяне чытае, глядзіць і слухае. Так, як цяпер, быць не павінна. Мы не народзец. Мы — беларусы, выдатная нацыя, якая вартая лепшага: павагі, свабоды слова, бяспекі і росквіту. Але ніяк не абраз, жорсткіх затрыманняў мірных пратэстуючых і ўсіх, хто хоча выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Няхай кожны з нас пройдзе праз усё гэта з годнасцю. Я люблю цябе, Беларусь», — напісала тэлевядучая.

Каментары30

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць