Грамадства22

«Віктар Дзмітрыевіч ніколі б не з'ехаў, Эдзік таксама». Гутарка з сяброўкай Эдуарда Бабарыкі ФОТА

Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам і ягонай дзяўчынай Аляксандрай Зьверавай. Корсіка, 2020 год

Аляксандра Зьверава, сяброўка Эдуарда Бабарыкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы і сына патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Віктара Бабарыкі ў інтэрвію Свабодзе расказала пра сям'ю Бабарыкаў, адносіны з Эдуардам, хвалю падтрымкі пасьля арышту, а таксама чаму Віктар, Эдуард і яна ня зьедуць зь Беларусі

Аляксандра працуе на краўдфандынгавай плятформе Ulej.by, разам з Эдуардам яны ўжо сем гадоў. Яна чакае выкліку ў «органы» і дзякуе людзям за салідарнасьць.

«18 чэрвеня Эдзік і Віктар Дзьмітрыевіч проста зьніклі»

— Аляксандра, як непасрэдна вас закранула затрыманьне Эдуарда і Віктара Бабарыкаў? Ці вас дапытвалі? Што зьмянілася ў вашым жыцьці?

— Затрыманьне Эдзіка і Віктара Дзьмітрыевіча фізычна, калі так можна выказацца, мяне не кранула. Пра эмацыйны бок, думаю, усё і так зразумела. Трэба разумець, што 18 чэрвеня Эдзік і Віктар Дзьмітрыевіч проста зьніклі. Пасьля падзеяў зь «Белгазпрамбанкам», арыштаў яго мэнэджараў, пасьля арыштаў сяброў Віктара Дзьмітрыевіча ў нас з Эдзікам зьявілася дамоўленасьць: калі мы ня разам, то некалькі разоў у дзень мы сьпісваемся. 18 чэрвеня Эдзік перастаў выходзіць на сувязь. Аб затрыманьні я даведалася з паведамленьняў штабу Бабарыкі.

Першыя два дні да Эдзіка не пускалі адвакатаў. З прычыны каранавірусу (якога, як мы ўсе ведаем, у Беларусі няма) і «вучэньняў» у дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў. За мінулыя 6 дзён адвакатаў да Эдзіка пусьцілі ўсяго аднойчы. Хачу заўважыць, што да 18 чэрвеня ні Эдзіка, ні ягонага бацьку не выклікалі ў органы для допыту або дачы якіх-небудзь паказаньняў.

— Раскажыце больш пра сябе, пра вашу адукацыю, працу, зацікаўленьні.

Эдуард Бабарыка, сын патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Віктара Бабарыкі з Аляксандрай Зьверавай і камандай Ulej. Архіўнае фота. Менск, 2017 год.

— У мяне дзьве вышэйшыя адукацыі ў дзьвюх спэцыяльнасьцях: прадусарства ў сфэры мастацтва і рэклямны мэнэджмэнт. Я працавала ў рэклямнай студыі. Пайшла працаваць у Ulej амаль адразу пасьля яго запуску. Спачатку вяла сацыяльныя сеткі, потым стала куратарам праектаў.

«Эдзік умее прызнаваць свае памылкі — на мой погляд, гэта моцна характарызуе чалавека»

— Як доўга вы сустракаецеся з Эдуардам? Як пазнаёміліся? Як бы вы маглі ахарактарызаваць яго?

Эдуард Бабарыка і і Аляксандра Зьверава, Вільня, 2014 год.

— Мы з Эдзікам разам сем гадоў. І праз 7 гадоў я магу прыехаць зь ім на вячэру і прагаварыць чатыры гадзіны запар. Эдзік — разумны, добры, неверагодна цікаўны. Вельмі прыстойны і спагадны. Яшчэ ў Эдзіка вельмі высокія патрабаваньні да сябе. І ён умее прызнаваць свае памылкі — на мой погляд, гэта моцна характарызуе чалавека.

— Што цяпер адбываецца з кватэрай Эдуарда, у якой вы жылі разам?

— Уся маёмасьць Эдуарда арыштаваная.

— У інтэрвію Белсату Віктар Бабарыка расказваў, што перад тым, як абвясьціць пра ўдзел у выбарах, меў працяглую размову з сынам, у выніку сын яго падтрымаў. Абодва яны ўсьведамлялі ўсе рызыкі. Што вам расказваў Эдуард пра гэта?

— Усё, што казаў Эдуард мне асабіста, застаецца паміж намі.

— Што вы думаеце пра тое, як паведамляюць на дзяржаўным тэлебачаньні пра гэтую справу?

— Нядаўна прачытала добры жарт у facebook: вяртаецца вядоўца БТ дадому, а жонка яго пытаецца: табе што гатаваць — рыс ці макарону? «Рыс», адказвае тэлевядоўца і сумуе. Бо ён хацеў макарону, але звычку хлусіць ужо не перамагчы. Там замест «хлусіць» іншае слова выкарыстоўвалі, але вы яго публікаваць ня будзеце:).

«І зараз сябе менавіта палітычна актыўнай не лічу»

— Ці вы самі раней былі палітычна актыўнай? Ці, як вялікая частка людзей з ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, практычна ўпершыню праявілі палітычную і грамадзкую актыўнасьць?

— Не, не была. І зараз сябе менавіта палітычна актыўнай не лічу. Я нядаўна пісала ў сваім інстаграме: зараз рэч не ў палітыцы, рэч — у Справядлівасьці. Безумоўна, я ўступіла ў ініцыятыўную групу Віктара Дзьмітрыевіча: зьбірала подпісы, выконвала валянтэрскія заданьні. Дагэтуль у мяне такога досьведу не было. З многімі людзьмі ў штабе тая ж гісторыя.

Я лічу, што многія беларусы кажуць, што яны апалітычныя, бо выказваць сваю думку і рабіць нейкія дзеяньні ва ўмовах цяперашняй улады яны ня бачаць сэнсу. Ані жаданьні народу, ані думкі людзей не цікавыя цяперашняй уладзе.

«Калі яны разам, атрымліваецца нейкае рэальнае братэрства пярсьцёнка, якое ня могуць зламаць ніякія абставіны»

— Вы — частка сямʼі Бабарыкаў. Ці маглі б вы болей расказаць пра гэтую сямʼю знутры? Якія гэта людзі? Якія каштоўнасьці галоўныя для гэтай сямʼі?

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Віктар Бабарыка з жонкай Марынай і малымі дзецьмі. Архіўнае фота.

— Калі не лічыць Эдзіка, бліжэй за ўсё зь сямʼі я была зь ягонай мамай. Яна была цудоўная. Вельмі добрая, вельмі сонечная. Зь неймавернай здольнасьцю ствараць вакол сябе ўтульнасьць, цяпло і клапаціцца пра ўсіх, хто хоць трохі ў гэта яе акружэньне трапляў. Яна памятала, хто што любіць, хто чым захапляецца, усімі цікавілася. Уся сямʼя Эдзіка фанацее ад «Уладара Пярсьцёнкаў». Мне здаецца, гэта пра многае сьведчыць.

Віктар Дзьмітрыевіч — разумны, харызматычны і вельмі добры чалавек. Ён быў вельмі кахаючым мужам і застаецца неверагодна пяшчотным і клапатлівым бацькам. Калі я апублікавала некалькі іхных здымкаў у сацыяльных сетках, людзі пачалі пісаць пра тое, што гэтая велізарная любоў бацькі і сына счытваецца на фатаграфіях, і чалавек, які так любіць сваю сямʼю, ня стане дрэнным прэзыдэнтам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Сяргей Пятрухін уладкаваўся на новую працу11

У «Мінск-Свеце» адкрылася новая школа, якую пабудавалі за $24 мільёны7

Таксісты «Яндэкс Go» папрасілі павысіць тарыфы. У кампаніі паабяцалі падумаць

Старадрукі, якія выкрадаліся з бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта, вывозіліся ў Маскву праз Мінск3

«Будзеце ездзіць на шынамантаж кожны дзень». Мінчанцы пагражаюць за тое, што паставіла аўто ў суседнім двары4

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык54

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь38

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»3

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць