Улада1717

Палітбюро-2009. Русалка на аблоках

Выходзіць на трыбуну маладая прывабная жанчына, добра апранутая, з ласкавай усмешкай, і пачынае свой выступ шматзначнай фразай: «Я плавала ў басейне, і мне прыйшла ў галаву думка…» Аляксандр Фядута піша пра Наталлю Пяткевіч — у цыкле «Палітбюро‑2009».

Выходзіць на трыбуну маладая прывабная жанчына, добра апранутая, з ласкавай усмешкай, і пачынае свой выступ шматзначнай фразай: «Я плавала ў басейне, і мне прыйшла ў галаву думка…»

Яна пачала працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ледзь не ў жніўні 1994 г. На працу зусім яшчэ юную Наталлю Пяткевіч браў Аляксандр Марыскін. Гэта было так даўно, што ніхто, акрамя супрацоўнікаў Канстытуцыйнага суду, дзе цяпер сканчае сваю юрыдычную кар’еру на пасадзе намесніка старшыні спадар Аляксандр, гэтых часоў не памятае. А сам Марыскін наўрад ці каму распавядае, што прасіў яго працаўладкаваць спадарыню Пяткевіч не хто іншы, як кандыдат №1 на пасаду кіраўніка вышэйшага органу канстытуцыйнага нагляду Валеры Ціхіня. Менавіта ён адрэкамендаваў сваю таленавітую студэнтку начальніку галоўнага дзяржаўна‑прававога ўпраўлення Адміністрацыі.

Марыскін прыслухаўся. З Ціхінем у тыя часы лепш было не спрачацца: перспектыўны быў. А значыць, перспектыўнай была і ягоная юная пратэжэ.

Так яна апынулася ў Адміністрацыі. На самай нізкай чыноўніцкай пасадзе: вядучага спецыяліста. Але ў той момант ні на што іншае разлічваць і не магла. Што ў яе было за плячыма? Юрфак? Вельмі добра. Але Мінск — такі горад: куды ні плюнь, у юрыста трапіш. І ўпраўленне, у якім пачала Наталля Пяткевіч сваю кар’еру, цалкам з юрыстаў складалася.

Пры гэтым — з добрых юрыстаў. З юрыстаў, якія ведалі сабе цану.

А спадарыні Наталлі «цаны» ніхто не даваў. Ходзіць такая прывабная, круглявая дзяўчына. Амаль бландынка. Але яшчэ пры гэтым і працуе. І працаздольнасці ёй было не займаць...

Чытайце яго ў папяровым тыднёвіку «Наша Ніва». Пытайцеся ў шапіках «Белсаюздруку». «Наша Ніва» з’яўляецца ў кіёсках у Мінску ў сераду ад абеду, у рэгіёнах — ад чацвярга ранку. А найлепш — падпісвайцеся!

* * *

Падпісацца можна праз Рэдакцыю і праз «Белпошту». Мы рэкамендуем — праз Рэдакцыю.

Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Яна таннейшая, а нам выгаднейшая фінансава.

Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта». Цана падпіскі праз Рэдакцыю 6 000 руб. на месяц.

Каб падпісацца, проста дасылайце адрасы і грашовыя пераказы. Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Грошы можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 12 000 руб. на месяц.

Глядзі таксама:
Палітбюро-2009. Макей

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць