Грамадства22

У аўтазаку і РУУС быў збіты 14-гадовы школьнік, а цяпер яму не выдаюць накіраванне на судмедэкспертызу

Як распавёў Максім сям'і, за сем гадзін затрымання яго тройчы збілі: адразу білі «людзі ў зялёнай форме», пасля білі ў аўтазаку і ў Цэнтральным РУУС. Як і іншых затрыманых, падлетка прымушалі крычаць «Я люблю АМАП. Слава АМАПу», піша TUT.BY.

Цяпер блізкія Максіма хочуць прыцягнуць да адказнасці тых, хто яго збіў, але праз загружанасць у міліцыі падлетку не даюць накіраванне на судова-медыцынскую экспертызу.

«Восем гадзін мы праляжалі ва ўнутраным дворыку міліцыі, нас было каля 100 чалавек. Спаць немагчыма, вакол цябе ўвесь час ходзяць, не так рассунуў ногі — б'юць кірзачамі ў пах. Б'юць так, што потым ты дакладна ногі ўжо не ссунеш. Правяралі асабістыя рэчы, у 14-гадовага хлопца знайшлі малаток у заплечніку, за гэта яго білі гадзіну. Гэта была цяжкая ноч. Білі ўсіх. Раніцай паставілі да сцяны, мы замярзалі, прасілі, каб дазволілі прысядаць, так станавілася цяплей», — так тое, што адбывалася ў Цэнтральным РУУС Мінска, апісваў TUT.BY затрыманы Аляксандр.

TUT.BY адшукаў сям'ю 14-гадовага Мікіты, у інтарэсах дзіцяці яго імя змененае, але ўсе дадзеныя ёсць у рэдакцыі. Увечары 11 жніўня школьнік ішоў дадому пасля акцыі салідарнасці каля станцыі метро «Пушкінская» і там жа быў затрыманы ў 22.10.

«Кім менавіта, ён не ведае, кажа, гэта былі «людзі ў зялёнай форме». Брат адразу сказаў, што яму 14 гадоў, бо калі саджаюць у аўтазак, пытаюцца прозвішча, імя, дату нараджэння і адрас прапіскі, — распавядае TUT.BY сястра хлопца Наталля. — Мікіту білі пры затрыманні, у аўтазаку і ў Цэнтральным РУУС. Але я хачу адзначыць: малаток у заплечніку ў яго знайшлі толькі пры аглядзе рэчаў у РУУС. Убачылі і раззлаваліся. Мы потым пыталіся, навошта ён узяў гэты малаток, адказаў, што ішоў бараніць краіну. У заплечніку яшчэ знайшлі гамбургер, медыцынскія маскі, бінты, сурвэткі і ваду».

Калі вечарам сям'я не змагла датэлефанавацца да Мікіты, стала набіраць 102, там дапамагчы не змаглі. У 5 раніцы з Цэнтральнага РУУС пазванілі і паведамілі: трэба прыехаць і забраць падлетка. На той момант прайшло ўжо 7 гадзін.

Падлетак распавёў, што цяжэй за ўсё было стаяць на каленях некалькі гадзін. Фота прадстаўлена сям'ёй героя для публікацыі.

«У брата глыбокія раны на каленях, локцях, сляды на лбе і падбародку — гэта ўсё ад позы, у якой ён доўга стаяў. Іх апускалі на калені, рукі за спінай або за галавой, тварам у асфальт. Яшчэ сляды ад дубінак на ягадзіцах, спіне, нагах, а на руцэ засталіся сляды чужых пальцаў, мабыць, яго ўтрымлівалі, — Наталля пералічвае траўмы школьніка. — Брат сказаў, што пабываў у пекле, самае страшнае і балючае было стаяць на каленях у гэтай позе. У аўтазаку іх прымушалі спяваць гімн, крычаць: «Я люблю АМАП. Слава АМАПу ». Пыталіся ў яго: «За каго, с…, будзеш галасаваць?». Яму ж 14 гадоў! Калі мама прыехала забіраць Мікіту з РУУС, ёй вынеслі на подпіс нейкі пратакол, копію не далі. З таго, што яна запомніла, там было ўказана: Мікіта ўдзельнічаў у антыўрадавым мітынгу, у яго знайшлі малаток. Сказалі, ніякія дакументы маме на працу не пойдуць, у школу таксама, толькі трэба прынесці характарыстыку.

Па словах Наталлі, сям'я ўжо звярталася ў Следчы камітэт з пытаннем аб праходжанні судова-медыцынскай экспертызы, там адправілі ў РУУС па месцы жыхарства.

«Адказалі, што цяпер усе занятыя, трэба тэлефанаваць пасля 19 жніўня і, маўляў, не варта хвалявацца, пабоі не сыдуць. Мы сфатаграфавалі ўсе траўмы і звярнуліся да траўматолага, каб усё зафіксаваць. Хочам прыцягнуць да адказнасці тых, хто біў брата, — дадае Наталля. — Калі хтосьці быў відавочцам таго, што адбывалася з Мікітам пасля затрымання, мы просім адгукнуцца».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

За палітыку асудзілі Мікіту Беражкова, былога прэс-аташэ хакейнага «Дынама» і сына экс-рэдактара «Прэсбола»

«Мінсктранс» назваў прычыны праблем з тралейбусамі3

Адваката Аляксея Кероля асудзілі па палітычнай крыміналцы2

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць