Улада1515

Стала вядома, хто ўзначальвае камісію па расследаванні збіцця людзей — гэта выхадзец з КДБ

Яшчэ напрыканцы жніўня генеральная пракуратура абвясціла, што пад яе эгідай створаная Міжведамасная камісія, якая возьме на сябе вывучэнне скаргаў людзей, якіх збівалі і з якіх здзекаваліся сілавікі. Ужо два месяцы прайшло з дня выбараў, але пра вынікі дзейнасці камісіі зусім нічога не вядома.

Намеснік генпракурора Дзмітрый Гара 26 гадоў праслужыў у КДБ. Фота з сайта Генпракуратуры.

Невядома, колькі разоў яна збіралася, да якіх высноў прыйшла, нават да апошняга часу не было вядома, хто яе ўзначальвае. У каментары «НН» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Дубаў толькі сказаў, што гэта адзін з намеснікаў генеральнага пракурора.

У самой Генпракуратуры называць імя кіраўніка камісіі наадрэз адмовіліся. «Няважна, хто з’яўляецца кіраўніком», — адказвалі ў прэс-службе.

Даведацца, хто ж узначальвае гэтую камісію, атрымалася з адказу дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, які яна даслала віцяблянцы Ірыне Барысевіч. Жанчыну затрымлівалі 12 жніўня падчас акцыі салідарнасці.

Ад Аўтуховай прыйшоў такі адказ: «Калі маюць месца быць факты перавышэння службовых паўнамоцтваў сілавых ведамстваў, то грамадзяне маюць права звярнуцца ў рэспубліканскую міжведамасную камісію, якую ўзначальвае намеснік генеральнага пракурора Дзмітрый Гара. Вашы довады аб тым, што ў Беларусі не выконваюцца законы, неабгрунтаваныя».

Дзмітрый Гара стаў намеснікам генеральнага пракурора 30 снежня 2019 года. Яму 50 гадоў, родам з Тбілісі (Грузія). Вучыўся на правазнаўстве ў Вайсковым Красназнамённым інстытуце Мінабароны ў Маскве. Ад 1993 года працаваў следчым у КДБ. У 2009 стаў начальнікам следчага ўпраўлення КДБ.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі6

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць