На заклік Ціханоўскай пратэстуюць студэнты і рабочыя, закрыліся многія малыя і сярэднія бізнэсы АНЛАЙН
Будаўнікі паказваюць знак салідарнасці калоне бастуючых студэнтаў у Мінску. Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.
Мінулай ноччу скончыўся тэрмін ультыматуму, абвешчанага Святланай Ціханоўскай уладам Беларусі. Там было тры патрабаванні: Лукашэнка павінен абвясціць пра сыход, гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам, усе палітвязні павінны быць вызваленыя. Але яны не былі выкананыя, а ўчорашнія акцыі пратэсту скончыліся затрыманнямі. 26 кастрычніка распачалася агульнанацыянальная акцыя пратэсту
15:05
Колькасць дэманстрантаў у калоне пенсіянераў і студэнтаў абапал праспекта Незалежнасці дасягнула 5000 чалавек, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы». Калона спускаецца з Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.
15:01
У трэці прыезд да ПВТ затрыманыя як мінімум сем чалавек
14:55
Марш пенсіянераў дайшоў да Кастрычніцкай плошчы
14:44
У цэнтр Мінск сцягваюць вайсковую тэхніку. У працоўныя дні такога не здаралася вось ужо некалькі тыдняў.
14:24
Транспарт, які рухаецца па праспекце насустрач калоне, едзе вельмі павольна, машыны пастаянна сігналяць. Галава калоны дайшла да ГУМа, хвост — каля кінатэатра «Цэнтральны».
14:10
14:03
Тым часам студэнты аб'ядналіся з пенсіянерамі
14:01
13:50
На плошчы Незалежнасці збіраюцца пенсіянеры на чарговы марш
13:21
13:10
13:04
dev.by
Група бастуючых айцішнікаў выйшла да ўвахода ў ПВТ. Потым з'явілася інфармацыя, што іх сталі разганяць з дапамогай спецсродкаў.
12:56
Студэнты заблакавалі Ленінградскую вуліцу. Туды прыехалі ўзброеныя сілавікі. Карэспандэнт «Нашай Нівы» бачыў у аднаго з іх аўтамат Калашнікава.
12:54
МТЗ. «Пакуль страйкоўцы разышліся па цэхах, але дамовіліся сабрацца пасля абеду і зноў прайсці маршам па заводзе. Удзельнікі страйку кажуць, што да акцыі з розных цэхаў далучалася ўсё больш людзей падчас маршу».
12:48
12:37
На Ленінградскую да Юрфака БДУ прыехалі два бусы, студэнты разбегліся. Там было некалькі соцень чалавек.
12:35
На МЭТЗ страйкоўцы выставілі кіраўніцтву патрабаванні, да працы прыступаць адмовіліся. Кіраўніцтва спрабуе палохаць АМАПам, рыхтуюць дакументы на пазбаўленне прэміі.
12:32
Супрацоўнікі А1 выйшлі таксама на акцыю ля галоўнага офіса кампаніі.
У прэс-службе кампаніі адзначылі, што «А1 не абмяжоўвае канстытуцыйныя правы сваіх супрацоўнікаў, у тым ліку права на свабоду слова ці права на выказванне сваёй пазіцыі любым законным спосабам, а наяўнасць і адстойванне тых ці іншых палітычных поглядаў ці грамадзянскай пазіцыі не ўплывае на далейшыя рашэнні працадаўцы аб найманні, звальненні або прасоўванні супрацоўнікаў».
12:24
Нацыянальны гістарычны музей сёння таксама не працуе.
12:10
Да Лінгвістычнага ўніверсітэта рухаецца калона студэнтаў БДУ, БДТУ і БДПУ.
12:01
Па паведамленнях відавочцаў, каля МДЛУ студэнты і выкладчыкі сталі ў счэпку каля ўваходу ва ўніверсітэт. Побач дзяжураць машыны сілавікоў, паведамляе Onliner.by
11:54
Студэнты журфака БДУ
11:51
Некалькі мікрааўтобусаў прыехала да 18-ай гімназіі па вуліцы Калініна, пішуць нам чытачы. Яны ўбачылі, як сілавікі вывелі кагосьці, магчыма, школьнікаў з рукамі за спіной і пасадзілі іх у аўтазак.
11:46
11:35
Да забастоўкі далучыўся Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
11:30
11:28
Некалькі студэнтаў затрыманыя каля Філармоніі
11:21
Вельмі шмат студэнтаў цяпер стаяць ва ўнутраным дворыку БДУ побач з юрфакам. Як пішуць чытачы, разам са студэнтамі БДУ таксама студэнты педагагічнага ўніверсітэта
11:19
11:17
Да супрацоўнікаў МТС выйшаў генеральны дырэктар Уладзімір Карповіч. Ён сказаў, што «ўсе, хто там стаіць, сёння ўзялі адгул за свой кошт, а кіраўнікам даручыў разабрацца з супрацоўнікамі». Прысутныя разышліся, піша Tut.by
11:11
Ля журфака БДУ стаіць «ланцуг салідарнасці»
11:06
Сілавікі напалі на студэнтаў БДУІРа на рагу праспекта Незалежнасці і Казлова.
11:05
10:57
Калону студэнтаў БНТУ разагналі ў раёне вуліцы Дарашэвіча
10:50
Побач з інтэрнатамі БНТУ на Незалежнасці — затрыманні. Стаяць бусы і аўтазак. ДАІ перакрыла дарогу каля ЦУМа.
10:48
Дзве калоны студэнтаў, БДПУ і БДУ, аб’ядналіся ў адну каля хімічнага факультэта БДУ. Студэнты скандуюць «Пока мы едины, мы непобедимы».
10:46
10:45
Пішуць чытачы з БДТУ. Студэнтка выйшла на адзіночную акцыю. Адзін з праектараў убачыў яе і сказаў: «Трэба яе сфатаграфаваць і адлічыць». Праз паўгадзіны побач з дзяўчынай ужо група студэнтаў.
10:35
Студэнты ў галоўным корпусе БДУ працягваюць сядзячую акцыю пратэсту
10:29
Не працуюць сайты піцэрый Dominos і Піца-Лісіца, афлайн-крамы oz.by, «Стрымлайн» адмяніў заняткі.
10:28
Таксама людзі выйшлі на ганак будынка ля галоўнага офіса МТС. Там жа знаходзіцца Мінскі гадзіннікавы завод.
10:27
На МАЗе рабочыя збіраюцца ля цэнтральнай прахадной
10:25
Беларускія прамысловыя прадпрыемствы працуюць у панядзелак з раніцы ў штатным рэжыме, заявіў «Інтэрфаксу» памочнік міністра прамысловасці Чэслаў Шульга.
«На дадзены момант у нас няма інфармацыі, што прадпрыемствы страйкуюць. Усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме», - сказаў Шульга, каментуючы паведамленні аб сходах рабочых і заклікі да пачатку забастоўкі на шэрагу буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Ён таксама заявіў, што ў міністэрстве таксама «няма інфармацыі, што групы рабочых збіраюцца на прадпрыемствах, каб страйкаваць, цяпер усе працуюць у штатным рэжыме».
10:10
У БНТУ заблакавалі падыходы да галоўнага корпуса, але гэта не перашкодзіла студэнтам сабрацца.
10:02
10:00
«Белнафтахім» заявіў, што інфармацыя пра забастоўку на «Гродна Азоце» не пацвярджаецца
«Завод працуе, тэхпрацэсы — у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», - сказаў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых «Гродна Азот»на змену».
«Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не маюць адносіны», — дадаў Аляксандр Цішчанка.
9:55
Белкамунмаш. Паведамляюць, што на страйк выйшлі інжынеры. Таксама ёсць інфармацыя, што многія супрацоўнікі ўзялі сёння выхадны за свой кошт.
9:53
«Мінскі электратэхнічны завод. Стан на 9.40 — асноўныя цэхі і аддзелы спынілі працу, людзі проста маюць зносіны адзін з адным», — паведамляе Tut.by.
9:45
На дадзены момант бастуе 3 курс філосафаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Стаяць ля галоўнага ўваходу, што на Кальварыйскай. Да 10 гадзін да іх павінен далучыцца журфак і іншыя курсы ФФСН.
9:41
9:35
9:26
Студэнты Беларускага медуніверсітэта таксама сабраліся ў фае.
9:21
9:16
Ёсць інфармацыя, што прэсавы цэх МТЗ далучаецца да забастоўкі. Кіраўніцтва завода не пацвярджае.
9:15
Рабочыя Мінскага электратэхнічнага завода не выйшлі на змену.
9:10
9:05
На Дзяржынскага перакуліўся легкавік. ДАІ афармляе аварыю, прыехала хуткая дапамога
9:02
Падобна на тое, што Лукашэнка прыехаў у Палац Незалежнасці, піша Tut.by.
9:01
Як расказаў «Нашай Ніве» супрацоўнік МЗКЦ, раніцай ва ўнутраным двары сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, адбылася размова з ідэолагам завода, пасля рабочыя рушылі ў бок цэхаў.
З прахадной час ад часу выходзяць тыя, хто напісаў заявы на адгул за свой кошт і такім чынам бярэ ўдзел у стачцы.
8:57
8:55
МТЗ. Рабочыя ідуць калонай па цэхах, збіраюць людзей на страйк. Адміністрацыя распарадзілася зачыняць цэха перад калонай.
8:50
Звонку на МЗКЦ стаіць аўтазак. Рабочыя збіраюцца на ўнутранай тэрыторыі.
8:47
8:45
МТЗ, кавальскі цэх. Рабочыя выйшлі, пляскаюць і скандуюць «Далучайся».
8:42
На тэрыторыі МЗКЦ ля аднаго з цэхаў збіраюцца людзі. Да страйкоўцаў выйшаў ідэолаг. Кажа, што прысутныя парушаюць закон.
8:38
8:37
8:35
У Мінску на праспекце Дзяржынскага АМАП разагнаў людзей, якія з ліхтарыкамі стаялі ў ланцугу салідарнасці. Аднаго чалавека затрымалі
8:32
Чытачы паведамляюць, што рабочыя «Гродна Азот» пачалі спыненне завода па тэхпрацэсе. Работы пачаліся ў цэху «Аміяк-3».Па паведамленнях «Белсата», міліцыянты затрымалі ледзь не палову трэцяй змены «аміяку». У выніку людзі адмаўляюцца прымаць змену ў гэтым цэху. Амапаўцы сілай заганяюць людзей на працу.
8:30
Ля галоўнай прахадной Трактарнага завода ў цэлым пакуль усё спакойна. Тэрыторыю патрулююць сілавікі — ёсць у міліцэйскай, ёсць у чорнай і ў балаклавах. Ля выхаду з метро стаіць купка маладых людзей, да іх падыходзілі, пыталіся, чаго стаяць. Яшчэ ходзяць людзі ў цывільным.
8:20
Сёння прыкладна ў 7:30 людзі з плакатам «Забастоўка» на 10 хвілін заблакавалі рух на МКАД.
«Гродна Азот». Цяпер група людзей з 100 чалавек стаіць на тэрыторыі завода і не разыходзіцца. Асноўная маса пайшла працаваць.
8:05
У некаторых частках горада ўсталі ланцугі салідарнасці і пачаліся перакрыцці дарог. Паведамляецца пра ланцугі на Маякоўскага, у Міхалова і Грушаўцы.
Дактары 4-й бальніцы Мінска ў ланцугу салідарнасці.
7:55
Каля мінскіх заводаў МТЗ і МЗКЦ дзяжураць аўтазакі.
7:35
Сёння раніцай абвясцілі пра забастоўку рабочыя на прадпрыемстве «Гродна Азот». Каля прахадной там сабраліся каля ста чалавек. Яны адмаўляліся ісці на змену. Да завода падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.
Каментары