Чудзянцову прысудзілі пяць з паловай гадоў зняволення і штраф $10 тысяч
Стаў вядомы вынік закрытага суда над журналістам Уладзімірам Чудзянцовым: шэсць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (адзін год скасоўваецца праз амністыю).

Такі прысуд атрымаўся шляхам складання трох абвінавачванняў:
- ч. 2 артыкула 343 (распаўсюд порна загадзя непаўнагадоваму) — 2 гады;
- ч. 1 артыкула 328 — захоўванне наркотыкаў;
- ч. 1 артыкула 14 ч. 1 артыкула 328 — замах на незаконны перавоз наркотыкаў праз граніцу — 4 гады і штраф 27 тысяч рублёў.
Уладзімір Чудзянцоў — журналіст, быў затрыманы пры канцы 2019 года на беларуска-польскай граніцы. Мытнікі знайшлі ў яго багажы марыхуану, потым яе ж знайшлі і ў яго кватэры.
У 1990-я Чудзянцоў (тады пад прозвішчам Зуеў) быў аўтарам прапагандысцкіх артыкулаў пра апазіцыянераў. Пасля Крыма-2014 рэзка змяніў пазіцыю, займеў антыпуцінскія і антылукашэнкаўскія погляды. Лічыўся адным з аўтараў тэлеграм-канала Нехта.
Чытайце таксама:
Што вядома пра журналіста Уладзіміра Чудзянцова, затрыманага на польскай мяжы нібыта за наркотыкі?
СК: Правяраем, навошта Чудзянцоў уладкаваўся качагарам у інтэрнат для дзяцей-інвалідаў
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары