Спорт

«Не судзіце вельмі строга, мне няпроста»: лёгкаатлетка Арзамасава заявіла аб прыпыненні кар'еры з-за допінгавага расследавання

Чэмпіёнка свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава паведаміла ў інстаграме, што вымушаная прыпыніць выступы. Яна атрымала вынікі расследавання па прымяненні допінгу.

«Сябры, са шкадаваннем паведамляю. Я вымушаная спыніць сваю прафесійную дзейнасць на доўгі час. Антыдопінгавае разбіральніцтва скончылася, і на жаль, не на маю карысць. Athletic Integrity Unit апублікуе гэтую інфармацыю ў найбліжэйшы час.

Мы правялі вялікую працу па зборы доказаў, але, на думку экспертаў, мае довады былі не пераканаўчыя.

На жаль, не заўсёды ў складзе БАДаў пазначаны ўсе рэчывы, якія змяшчаюцца ў ім. Што не здымае маёй адказнасці, але прымушае задумацца. Аналізы прэпаратаў спартыўнага харчавання ў трох лабараторыях пацвердзілі наяўнасць забароненага рэчыва. Але на думку экспертаў і адваката таго боку, гэта не з'яўляецца доказам майго ненаўмыснага прыёму. Я абавязкова паспрабую апублікаваць спіс гэтых дабавак для таго, каб папярэдзіць іншых спартсменаў аб небяспецы і не даць ім патрапіць у маю сітуацыю (спачатку пракансультуюся з юрыстамі).

Усё расследаванне доўжылася год і чатыры месяцы і каштавала шмат тысяч еўра. Плюс усе мае нервы, слёзы і хваробы з гэтай нагоды. Я аказалася цалкам зламаная апошнія месяцы, калі прыйшло паведамленне аб тым, што мае доказы не маюць значэння. З-за гэтага ўнутранага злому я не змагла адстаяць сваю вартасць, паддалася ціску.

Усе падзеі апошніх месяцаў у маім жыцці — гэта чарада нейкіх імпульсіўных думак і дзеянняў. Я ўвесь час чагосьці баялася. А сёння я звальняюся з войска, але радуюся больш чым 20-ці гадам спорту, якія нічым не замяніць.

Я ўжо жыву з гэтым вердыктам 5 дзён: дастаткова, каб трымацца на людзях. Але больш мяне гэта не зломіць. Я прымаю такі варыянт развіцця падзей. Адкідаю сваю ўвагу са сваіх трэніровак на працу.

За гэтыя месяцы вялікая колькасць незадаволеных каментароў мяне загартавала, вядома. Але прашу вас, не судзіце зусім жорстка, мне цяпер і так вельмі не проста», — напісала Арзамасава.

Прычынай дыскваліфікацыі Марыны Арзамасавай стала наяўнасць рэчыва LGD-4033 у яе арганізме. Яно трапіла ў арганізм беларускі праз біяактыўную дабаўку, на ўпакоўцы якой не было паказана наяўнасць гэтага складніка.

Былы старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, каментуючы раней гэты выпадак, заяўляў, што не верыць у вінаватасць Марыны Арзамасавай.

У жніўні лёгкаатлетка падпісала ліст супраць гвалту і фальсіфікацый, але затым пад ціскам адклікала свой подпіс. Што, зрэшты, не дапамагло ёй захаваць працу, якой Арзамасава пазбавілася 19 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў18

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў18

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць