Грамадства

Радыё Свабода назвала Ніну Багінскую чалавекам 2020 года

Ніна Багінская, «чые сцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала лаўрэаткай штогадовай прэміі «Людзі Cвабоды — 2020». Беларуская служба Радыё Свабода штогод уручае гэтую ўзнагароду тым, «хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, свету».

«Шкада, што часы сталінізму паўтараюцца цяпер у пэўным сэнсе. Але ёсць спадзеў, што неўзабаве мы ўсе будзем жыць у дэмакратычнай краіне з дзяржаўным бел-чырвона-белым сцягам і беларускай мовай, якая загучыць паўсюдна, — сказала Ніна Багінская, атрымліваючы ўзнагароду. — Я веру, што другі віток адраджэння, якое пачалося ў 1991 годзе, спраўдзіцца і мы ўрэшце пераможам. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паназіраць за ўсімі тымі людзьмі, якія ўпадабалі нашыя гістарычныя бел-чырвона-белыя колеры і паўсталі пад імі».

Па словах лаўрэаткі, калі Беларусь захавае бел-чырвона-белы сцяг, яна захавае і незалежнасць. «Цяпер у пастарунках нашыя сцягі зневажаюць, але гэта пройдзе. Народа больш, чым гэтых служак рэжыму. Дзякуй усім, хто не толькі ў Беларусі, але ва ўсіх канцах свету выходзіць з бел-чырвона-белымі сцягамі».

Папярэднія лаўрэаты:

— 2019 «Маці 328» і і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зняволеных паводле антынаркатычнага артыкула

— 2018 Святлана Коржыч, маці салдата Аляксандра Коржыча, які трагічна загінуў у войску

— 2017 Беларусы, якія «ломяць стэрэатыпы пра людзей з інваліднасцю»

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць