Грамадства

«Апошні з магікан»: палітолаг Шкляраў распавёў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА ды пахваліў Колю

Пра гэта паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, што правёў тры з паловай месяцы ў СІЗА, распавёў у інтэрв'ю «Эхо Москвы». Нагадаем, сустрэча Лукашэнкі з палітычнымі вязнямі ў СІЗА ў КДБ адбылася 10 кастрычніка.

Скрыншот з відэа

«Гэта была асаблівая сустрэча. Ніколі я яшчэ не размаўляў пяць гадзін насупраць свайго апанента. Ніколі я не сядзеў насупраць апошняга з магікан, моцнага чалавека, з аднаго боку. З іншага боку, чалавека, які пасадзіў мяне ў турму. (… ) Крута было, каб у Навальнага была магчымасць пяць гадзін пасядзець з Пуціным. Магчыма, нешта б змянілася ў Расіі. Пяць гадзін размовы з прэзідэнтам, жорстка, гэта дарагога варта. Пяць гадзін з лазэрнай прыцэльнасцю глядзець прэзідэнту ў вочы, глядзець на роўных, пачытаць яго…»

На думку Шклярава, прыезд Лукашэнкі ў СІЗА быў моцны ход, неверагодны экспірыенс і адкрыццё для сябе іншага Лукашэнкі.

«Ён неверагодна разумны і ўсё выдатна разумее. Ён адвязаны, яму нікуды не трэба спяшацца, ён апошні з магікан», — падкрэсліў палітолаг, адказваючы на пытанне, ці разумее Лукашэнка, што адбываецца ў краіне, у тым ліку пратэсты. «Ён плотны, моцны мужык».

Шкляраў дадаў, што жах яму Лукашэнка не ўнушаў, «мне нават здалося, што мы аднаго поля трошкі людзі», «гэта круты мужык».

Асобна Віталь адзначыў, што яго таксама ўразіла, што Лукашэнка — любячы бацька. На сустрэчы ў СІЗА быў Коля — малодшы сын Лукашэнкі.

«Гэта вельмі прыгожы высокі малады чалавек. Здзівіла мяне, што ў яго ўзросце, 16 гадоў, ён пяць гадзін змог праседзець на сустрэчы і слухаць дарослую размову».

Стаўленне Лукашэнкі да сына, адзначыў Шкляраў, выклікала ў яго дысананс: з аднаго боку — апошні дыктатар, чалавек з-за якога ён у турме, а з другога — любячы бацька. Шкляраў правёў паралелі з сабой: у Лукашэнкі — малодшы сын позні, у яго таксама. Таму яго прысутнасць Колі моцна ўразіла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць