Грамадства

Легкаатлет Недасекаў пра збіццё брата Домрачавай: Ну якая жорсткасць… Я проста не заходжу ў інтэрнэт і не гляджу гэта

Баскетбалістка Алена Леўчанка, адна з лідараў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў, паклікала ў анлайн-дыскусію легкаатлета Максіма Недасекава. Размова адбывалася праз інстаграм і ўскладнялася праблемамі ў інтэрнэтам.

22-гадовы Недасекаў — актыўны падпісант пралукашэнкаўскага ліста спартсмена. Аднак хлопец прызнаецца, што праз маладосць яшчэ не разбіраецца ў палітыцы і грамадскім жыцці.

Прыводзім яго цытаты:

— У любой турме збіваюць, у Беларусі, не ў Беларусі. Так не павінна быць, але ты з гэтым нічога не зробіш.

— Я падтрымліваю прэзідэнта Лукашэнку. Але гвалт ніхто не падтрымлівае. Чаму, калі я за Лукашэнку, то адразу кажуць, што падтрымліваю гвалт?

— [Спартсмены] вырашылі пайсці па іншым шляху, вырашылі выказвацца супраць улады. Калі яны ідуць супраць свайго — вось іх і звольнілі.

— (Пра збіццё брата Домрачавай) Так, бачыў. Але якая розніца, чый брат. Жорсткасць? Ну якая жорсткасць… Я проста не заходжу ў інтэрнэт і не гляджу гэта.

— Я прадстаўляю не народ, а сцяг і гімн. Я прадстаўляю людзей, якія мяне рыхтавалі. Ёсць кола людзей, якія мяне падтрымліваюць. Якія займаюць пасады, вядуць мяне да маіх дасягненняў. За гэтых людзей я буду выступаць.

— Людей ж не хвалюе, што адбываецца са мной. Гэтаксама мяне не хвалюе, што адбываецца з імі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць