Пра гэта перад пачаткам «Усебеларускага народнага сходу» заявіў журналістам міністр інфармацыі Ігар Луцкі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

БелТА
На пытанне аб тым, ці плануецца ўвядзенне ў найбліжэйшыя 5 гадоў новых законаў, якія тычацца СМІ, Ігар Луцкі адказаў:
— У Беларусі дзейнічае даволі сур'ёзнае заканадаўства аб СМІ. Вядома, пэўная шліфоўка неабходная. Цяпер працуем над гэтым і будзем уносіць прапановы ад Міністэрства інфармацыі.
Луцкі адзначыў, што дзеюйнага заканадаўства дастаткова для таго, каб прымаць тыя ці іншыя рашэнні.
— Вы бачыце, што ў рамках закона аб СМІ мы правялі пэўную працу. Я думаю, што яна паказала, дзе неабходна дапрацаваць асобныя палажэнні, — рэзюмаваў ён.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары