Усяго патроху

7 ранішніх памылак, якія робяць нас менш прадуктыўнымі

Падчас пандэміі кавіду шмат для каго паўстала пытанне прадуктыўнасці. Цяжка паказваць высокія вынікі, калі патрэбна прызвычайвацца да новай рэальнасці. Таму варта больш уважліва паглядзець на тое, як вы праводзіце сваю раніцу. Вось 7 найбольш распаўсюджаных ранішніх памылак, якія зніжаюць эфектыўнасць нашай працы, і некалькі рэкамендацый наконт таго, як выправіць сітуацыю.

Фота Depositphotos.com

1) Вы прымушаеце сябе рана прачынацца.

Часам гучаць парады прачынацца як мага раней — маўляў, гэта добра ўплывае на эфектыўнасць працы. Аднак Крыс Бэйлі, аўтар вядомай кнігі «Праект прадуктыўнасць», з гэтым не згодны. Па яго словах, усе людзі розныя, і на прадуктыўнасць больш уплывае не час, калі вы прачынаецеся, а тое, наколькі актыўна вы пачынаеце працаваць кожную раніцу. Таму, калі расклад працы дазваляе, магчыма, варта даць сабе трохі больш часу для сну, піша The Huffington Post.

2) Вы пачынаеце дзень з праверкі электроннай пошты.

Шмат людзей пачынаюць свой дзень з таго, што цягнуцца па тэлефон і правяраюць апошнія паведамленні ў электроннай паштовай скрыні, але эксперты рэкамендуюць пазбягаць гэтага. Лепшы варыянт — выдаткаваць час на тое, каб праверыць свой каляндар, прадумаць прыярытэты на дзень і скласці план працы.

3) Вы не апранаецеся належным чынам.

Калі вы працуеце дома, у вас наўрад ці ўзнікае жаданне апранаць звычайнае офіснае адзенне. Але даследаванні паказваюць, што акуратнасць у адзенні і ў памяшканні павышае канцэнтрацыю. Шмат у чым гэта тлумачыцца сімвалізмам: офіснае адзенне дапамагае пераключыцца на працоўны лад.

4) Вы прапускаеце сняданак і не п'яце.

Стэфані Нэльсан, дыетолаг і эксперт мабільнага дадатку MyFitnessPal, лічыць сняданак важнай часткай ранішняга рэжыму. Яна сцвярджае, што сняданак дае нам энергію, каб спраўляцца з усім, што мы запланавалі на дзень. Што датычыць вады, нават мінімальны яе прыём можа палепшыць настрой, памяць, канцэнтрацыю і прадуктыўнасць. Варта паспрабаваць пачынаць кожную раніцу са шклянкі вады.

5) Вы робіце шмат спраў адначасова.

Эрыка Зэльнер, амерыканскі трэнер па здаровым ладзе жыцця, перакананая, што адначасовая праца з некалькімі заданнямі можа паменшыць прадуктыўнасць на 40%. Больш за тое, такая праца можа выклікаць доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для мозгу.

6) Вы не рыхтуецеся да наступнага працоўнага дня ўвечары.

Варта ў канцы кожнага працоўнага дня складаць спіс таго, што варта выканаць у наступны дзень, і рыхтаваць расклад працы з улікам сустрэч і неабходных званкоў. Яшчэ адзін элемент падрыхтоўкі да працы — добры сон. Недасыпанне пагаршае нашу селектыўную ўвагу, то бок здольнасць канцэнтравацца на канкрэтнай справе.

7) Вы недаацэньваеце спакой.

Калі пачынаць дзень з турбот, ён і пройдзе такім чынам. Замест гэтага лепш знайсці трохі часу для сябе і правесці яго ў спакоі. Для кожнага гэта можа значыць нешта сваё: 5 хвілін медытацыі, павольна выпіты кубак з кавай або прагулка з сабакам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot18

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе3

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць