Грамадства

Мастак Алесь Пушкін: Міністр замежных спраў Украіны ўгаворваў застацца, але я не з тых, хто бяжыць за мяжу

26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйкі.

Гэта адбылося праз тое, што на выставе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця дэманстраваўся партрэт антысавецкага падпольшчыка з Пастаўскага раёна Аўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна. Пракуроры ўбачылі ў гэтым «рэабілітацыю нацызму». У той жа дзень Павел Мажэйка быў затрыманы на трое сутак.

Алесь Пушкін ведаў пра крыміналку, але не адмяніў вылет з Украіны, дзе ў яго была выстава, і вечарам таго ж дня вярнуўся ў Беларусь.

Алесь Пушкін. Фота з фэйсбука.

«З аэрапорта я выйшаў прыкладна ў 22:50. Каля другой ночы пазваніла мая жоначка, што ў хаце спецназаўцы, праводзяць вобшук у майстэрні. Я сеў на першую электрычку а 6 ранку і ўжо а 9 быў у родным Бабры (Крупскі раён). У майстэрні ўсё разбіта», — расказвае Пушкін.

Чаму ён вырашыў вяртацца, хаця ведаў, што на яго заведзеная крыміналка? «Мне ўжо 55 гадоў, а першы раз я сядзеў у 1988 годзе, за заклікі да святкавання Дзядоў. Я сядзеў у ізалятары на вуліцы Прылуцкай, цяпер Акрэсціна. Досвед у мяне ёсць. Мне нават міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба казаў, каб я заставаўся і нікуды не ляцеў, але я ж не Ціханоўская, я не з тых, хто пры першай пагрозе бяжыць з краіны. Трэба змагацца тут, а не віртуальна.

Платформа «Голас» — гэта віртуальнае змаганне, а я кажу пра сапраўднае, якое можа быць толькі ўнутры краіны. Які я крыж на сябе ўзваліў — такі і мушу несці, як бы цяжка ні было. Што мне тут пагражае? Ну пасадзяць мяне ад 5 да 12, але ж я буду жывы, ніхто мяне не заб’е», — гаворыць спадар Алесь.

Пра вызваленне з ізалятара Паўла Мажэйкі Пушкін яшчэ не чуў: ён не мае доступу да інтэрнэту. Карыстаецца старым кнопкавым тэлефонам, бо ўсё іншае было канфіскавана.

«Не справа мастака даваць нейкія ацэнкі гістарычным асобам, за яго гэта робяць фарбы і пэндзлі. Хай гісторыкі даюць ацэнку Жыхару, Родзьку, Філістовічу, Гадлеўскаму і іншым супярэчлівым асобам. Я абмяжуюся красамоўным маўчаннем тут. Пушкін — гэта лакмусавая паперка для грамадства: ці мяне пасадзяць на 11 гадоў, ці дазволяць далей працаваць над узнаўленнем».

Апошнім часам Пушкін працуе над узнаўленнем палаца Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна, цяпер ён знаходзіцца менавіта там.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць