Усяго патроху

Пяць ідэй з усяго свету для вясновага генеральнага прыбірання

Вось вам падборка цікавых падыходаў да навядзення парадку дома і ў жыцці.

Фота Depositphotos.com
  • Д’ябал у дэталях

Кожны снежань у Гватэмале праводзіцца свята спальвання д’ябла. Згодна з традыцыяй, каб захаваць кантроль над паводзінамі д’ябла, яго пудзілы спальваюць разам з побытавым смеццем. У гэтую катэгорыю гватэмальцы ўключаюць усе рэчы, якія больш не патрэбныя дома. Здаецца, часам перабіраць свае рэчы і пазбаўляцца ад такіх прадметаў не такая ўжо і дрэнная ідэя, піша ВВС.

  • Згуляць у скрыню

Шведы маюць цікавы звычай пад назвай dostadning — гэты тэрмін можна перакласці як «перадсмяротнае прыбіранне». Яго сэнс у тым, што перад смерцю трэба пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў, якія перапоўнілі ваша жыццё, каб не абцяжарваць імі няшчасных родных, калі вас не будзе каля іх.

Такая традыцыя можа напужаць. Але пастаўцеся да вясновага прыбірання як да вашага апошняга дня на Зямлі і ўявіце, колькі хламу вы пакінеце сваім родным, калі з вамі нешта здарыцца. Магчыма, гэта зматывуе вас нарэшце навесці парадак дома.

  • Новы год і новы ты

У Кітаі ёсць традыцыя перад Новым годам рабіць дома вялікую ўборку, каб «прыбраць» адтуль усе няўдачы, што могуць хавацца ў зацішных кутках вашага дома. Пры гэтым трэба абавязкова месці ў кірунку сябе і выкідваць смецце праз чорны ўваход.

Цікава, што менавіта ў дзень Новага года кітайскія традыцыі строга забараняюць прыбірацца, бо праз гэта можна згубіць шчасце.

  • Пялёстак да пялёстка

Вясенні фестываль цюльпанаў — тыповы галандскі звычай, але праз перасяленцаў у Паўночную Амерыку ён стаў вельмі папулярным у ЗША. Важны элемент фестывалю — прыборка вуліц да пачатку святкаванняў, і мясцовае насельніцтва актыўна ў гэтым удзельнічае.

Можна не любіць кветкі, але цяжка не пагадзіцца з тым, што патраціць трохі часу і прыбраць навакольнае асяроддзе — ідэя, карысная для ўсіх. Праца на свежым паветры, напрыклад, у лесе, не толькі можа падняць настрой, але і дасць часам неабходную фізічную нагрузку.

  • Кнігам таксама патрэбнае прыбіранне

Фанаты чытання часта пакутуюць праз тое, што ў іх дома зашмат кніг. Частка з іх ужо прачытаная, а да некаторых, здаецца, ужо не дабрацца. Ісландцы прыдумалі, што рабіць у такіх выпадках: для гэтага існуе традыцыя, вядомая як калядная кніжная паводка.

Напярэдадні кожных Каляд ісландцы дораць адзін аднаму кнігу. Яе трэба прачытаць як мага хутчэй, пажадана зрабіць гэта ў калядную ноч. Канечне, да Каляд яшчэ далёка, але прэзентаваць адзін аднаму кнігі, што вы ўжо не прачытаеце, можа быць цікавай ідэяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць