Культура

Рэпер Сярога: Лукашэнка — захавальнік балансу. У Беларусі — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі

Беларускі рэпер Сярога (Сяргей Пархоменка), што праславіўся ў 2004 годзе песняй «Чорны бумер», даў інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону. У ім ён у тым ліку выказаў сваё стаўленне да пратэстаў у краіне і назваў Аляксандра Лукашэнку «захавальнікам балансу». У Беларусі, паводле яго слоў, зараз «чыста, спакойна, пануе мір», піша Tut.by.

Скрыншот відэа

— Падзеі ў Беларусі, якія ўскалыхнулі ўвесь свет, і нябачанае па сваёй жорсткасці падаўленне пратэстаў адклікаюцца ў табе болем? — пытаецца Дзмітрый Гардон.

— Ва мне адклікаюцца болем не толькі беларускія, але і рускія, украінскія трагедыі.

— Ты з Лукашэнкам знаёмы? Што пра яго думаеш?

— Асабіста — не. Лукашэнка — захавальнік балансу. Не валодаючы той інфармацыяй, якой валодае ён, мы не можам аб'ектыўна судзіць аб яго дзеяннях. Але я б не хацеў хаця б дзень быць пахадзіць у яго макасінах. Для мяне ўлада — вялікая адказнасць і вялікі праклён. Крыж, які чалавек будзе несці да самага канца, і часта гэта вельмі няўдзячны крыж.

— Аляксандр Лукашэнка, безумоўна, чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, і ў яго ёсць шмат заслуг перад Беларуссю, але мы ж не можам не пагадзіцца з тым, што ён прайграў гэтыя выбары. Проста прайграў. І калі беларусы масава выйшлі на вуліцы гарадоў, што з імі не здаралася ніколі, ён проста стаў душыць гэтыя пратэсты з дапамогай збіцця і катаванняў. Аж да засоўвання дубінак мужчынам у задні праход. Як грамадзянін Беларусі як ты да гэтага ставішся?

— Я лічу, што ты, Дзіма, проста паўтараеш зараз наратывы, а не факты і аргументы. Тое, што ты зараз кажаш, — гэта ўсяго толькі інфармацыя, як, напрыклад, тая, якая распаўсюджваецца ў ліберальных СМІ ў дачыненні да мяне і маёй сям'і.

— А што пішуць?

— Ну, пішуць падобнае. Можа, не так жорстка.

— …Але сотні тысяч пратэстоўцаў мы ж бачылі? Гэта ж не наратывы.

— Былі мільёны тых, якія, магчыма, былі згодныя [з палітыкай Лукашэнкі] і падтрымалі. Але яны ніколі не выходзяць. Так ужо функцыянуе пратэст. Вельмі лёгка заблытацца ў лічбах, малюнках, якія не мы мантуем і мы не здымаем. Таму я не веру ў большую частку таго, што ты мне зараз агучыў.

— Бачыш, якая выдатная ў нас праграма і які я малайчына, справядлівы. У мяне адзін пункт гледжання, у цябе — іншы. І мы цывілізавана сядзім і размаўляем. Людзі будуць гэта бачыць: хтосьці скажа, што я не маю рацыі, хтосьці — што ты. Але гэта і ёсць дэмакратыя, праўда? А Лукашэнка не даў магчымасці…

— З нагоды дэмакратыі. Я б вельмі хацеў, каб тыя з нас, хто мае здаровы глузд, вярнуліся на некалькі месяцаў таму і яшчэ раз зірнулі на падзеі, якія адбываліся на радзіме дэмакратыі, у самай свабоднай краіне свету. Пасля таго, як Дональду Трампу проста заблакавалі ўсе сацсеткі, проста выдалілі Twitter, дзе ў яго было 88 мільёнаў падпісчыкаў, пра якую дэмакратыю, свабоду слова і прынцыпы наогул можна казаць?

Мы як рыбкі ў акварыуме, Дзіма. Але за сценамі акварыума ёсць акіян. І ў некалькіх сотнях кіламетраў ад таго месца, дзе мы сядзім у сваім утульным акварыуме, вылілася цунамі. Яго хтосьці справакаваў. І яго хвалі абавязкова дойдуць да нас. Ёсць рыбкі, якія не думаюць пра тое, што за сценкамі акварыума ёсць акіян. Але мы з табой гэта ведаем дакладна. Я вельмі хачу, каб ва Украіне, Расіі і Беларусі як мага менш гінула людзей, вось такая фармулёўка. Я не хачу тут вайны.

— Як у грамадзяніна Беларусі, які правёў дзяцінства і юнацтва там, у цябе баліць сэрца за тое, што адбываецца на тваёй радзіме цяпер?

— А што там адбываецца цяпер? Я быў некалькі тыдняў таму ў Беларусі. Чыста, спакойна, інфраструктура, якая працуе. Вельмі шмат людзей са шчаслівымі тварамі. Там свет, там пануе мір. Парадак, баланс — ён там ёсць.

— Што будзе далей з Беларуссю?

— Дзіма, я думаю, мы павінны задавацца пытаннямі аб больш глабальных тэрыторыях. Што будзе з светам далей? Беларусь не цэнтр свету. Гэта не краіна, якая з'яўляецца сур'ёзным глабальным гульцом на геапалітычнай шахматнай дошцы. Трэба сачыць за тым, што будзе ў ЗША, у Кітаі, у Расіі.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →