Грамадства

«Я павешуся». Мужа і жонку з пінскай справы яшчэ не асудзілі, але ўжо забіраюць дзяцей — чаму? Дэталі драматычнай гісторыі

14 фігурантам «пінскай справы» (пратэсты ў цэнтры горада пасля выбараў 2020 года) лінія абвінавачвання запатрабавала вялікія тэрміны — ад 5,5 да 6,5 года калоніі. Сярод іх — сямейная пара Алена і Сяргей Маўшукі. Калі на апошнім судзе жанчына даведалася, што ёй пагражае такое зняволенне, яна напісала на лісце паперы «Я павешуся». Акрамя таго, стала вядома, што малодшых дзяцей Алены забралі: пад апеку іншых людзей і ў прытулак. Як так? Бо бацька Сяргей на гэты момант не асуджаны і знаходзіцца дома пад хатнім арыштам. Драматычная гісторыя выклікала актыўнае абмеркаванне ў грамадстве. Расказваем дадатковыя дэталі, якія мы высветлілі.

Алена Маўшук да свайго затрымання працавала ў пінскай бальніцы санітаркай, а таксама памочніцай повара ў сталоўцы. Жанчына — шматдзетная маці, у яе пяць дзяцей. На двух першых — сына Дзяніса і дачку Вольгу — яна была пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Іх выхоўвалі іншыя людзі. На двух сярэдніх дачок — Юлію і Ангеліну — Алена правы аднавіла. Пятая дзяўчынка Карына, якой цяпер пяць год, нарадзілася якраз ад Сяргея, які стаў яе мужам і айчымам для іншых дзяцей.

«У мінулым у маці былі праблемы з алкаголем. Але потым яна перастала піць, забрала нас з Ангелінай ад бабулі, і мы жылі добра. Яна вельмі клапацілася пра нас усіх», — расказвае сярэдняя дачка Юля.

Юля і маці Алена Маўшук. Фота з асабістага архіва сям'і

Юля жыла разам з маці і айчымам да іх затрымання. 9 жніўня Алена і Сяргей, як і многія пінчукі, выйшлі да гарвыканкама, каб даведацца пра вынікі галасавання. Нягледзячы на абяцанні, дыялогу з чыноўнікамі так і не адбылося, затое здарылася сутычка з узброенымі сілавікамі.

Алену з Сяргеем затрымалі 10 жніўня. Па сведчаннях валанцёраў, жанчына была моцна збітая, цяпер яна мае праблемы са слыхам.

Сяргей Маўшук. «Мы ўперліся ў гаражы з калючым дротам. Я заскочыў на гаражы, а жонка не змагла. Я застаўся з ёй», — расказвае ён пра разгон 9 жніўня. Фота «Вясны»

«Яна проста не вярнулася дадому, тэлефоны былі недаступныя. Гэта ўсё было зусім да яе не падобна. Калі даведалася, што маці арыштавалі, я вельмі плакала, перажывала. Мне вось-вось трэба было нараджаць — два тыдні да родаў заставалася, а тут такое… Сяргея пасля адпусцілі, у яго хатні арышт да суда, а маці — не. Яна так і не бачыла жыўцом сваю ўнучку. Я ёй адпраўляла наша сумеснае фота, яна яго насіла з сабой на суды», — згадвае Юля. 

Юля тлумачыць, што з’ехала з дому адразу ж, калі маці там не стала:

«У нас з Сяргеем адразу не склаліся адносіны, бо ён выпівае. Мы з ім на гэтай глебе сварыліся. Маці ведала, што мы не ладзім…»

Гэта акалічнасць, як лічаць знаёмыя сям’і, і стала галоўнай прычынай, чаму малодшых Ангеліну і Карыну ўрэшце аформілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з дзіцячым прытулкам. Дзесяцігадовую Ангеліну, якая не з’яўляецца дачкой Сяргея, забрала адтуль хросная, аформіўшы апякунства, — цяпер дзяўчына жыве з ёй. А над тым, каб удачарыць пяцігадовую Карыну, думаюць некалькі сямей.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і мясцовыя актывісты, якія дапамагаюць сям’і. 

«Пакуль ішлі суды, Карына ў асноўным жыла ў сем’ях нашых актывістаў, валанцёраў. У дзяўчынкі праблемы са здароўем, ёй трэба займацца. На мой погляд, яна педагагічна запушчаная, і Сяргей, на жаль, не вельмі хацеў ёй займацца. Маці няма дома ад жніўня, іншыя сваякі ў сваіх клопатах. Калі абвінавачванне запрасіла для фігурантаў справы рэальнае пазбаўленне волі — у тым ліку для Сяргея, — яе і забралі ў прытулак.

Але ніхто з нас не дазволіць, каб яна там засталася. Мы зробім усё, каб знайсці апекуноў, калі паўстане такое пытанне», — распавяла «Нашай Ніве» пінская праваабаронца Вераніка Іванова. 

Прысуд па справе будзе абвешчаны 30 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.

І тыя, хто назірае за судом, і сваякі Алены вельмі хвалююцца, што жанчына не перажыве, калі суддзя агучыць шэсць год калоніі агульнага рэжыму, запатрабаваныя абвінавачваннем.

«Калі маці дазнаецца, што Карыну могуць забраць чужыя людзі, не ведаю, што з ёй будзе. Я ёй у лістах нават не расказвала, што нашага брата Дзяніса пасля Дня Волі закрылі на 25 сутак — так яна за ўсіх нас перажывае (Дзяніс Жгіраў быў затрыманы ў Мінску 25 сакавіка і асуджаны па двух артыкулах 24.23 і 24.3 КаАП — «НН»). Плюс у яе відавочная дэпрэсія праз гэтыя падзеі. Я баюся, што яна сапраўды можа з сабой нешта зрабіць, новых лістоў ад яе даўно не было. Паеду на суд, каб яе падтрымаць. І каб у горшым выпадку данесці: мама, ты павінна выйсці і ўбачыць унукаў!» — кажа Юлія.

Адрас для лістоў Алене: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці15

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →