Здароўе

Медыкі распрацавалі праграму, якая можа выяўляць аўтызм у дзяцей з дапамогай айфона

Аўтызм — асаблівасць чалавечага развіцця, для якой характэрныя праблемы з навыкамі камунікацыі і праяўлення эмоцый. Звычайна прыкметы аўтызму праяўляюцца ў дзіцяці да таго, як яно дасягае трохгадовага веку, і застаюцца з чалавекам на ўсё жыццё. Чым раней дактары пачнуць працаваць з такім дзіцём, тым лягчэй будзе яго адаптаваць да звычайнага жыцця.

Фота pixabay.com

Нядаўна распрацоўшчыкі з ЗША прадставілі праграму, якая можа выявіць аўтызм у дзяцей ва ўзросце 16 месяцаў. Гэта мабільная аплікацыя, якая выкарыстоўвае камеру на iPad ці iPhone, распавядае Daily Mail.

Працуе гэта так: дзіця глядзіць на прыладзе спецыяльныя відэа, а камера адсочвае і аналізуе рухі яго вачэй. Адна з прыкмет аўтызму — схільнасць чалавека больш канцэнтраваць увагу на прадметах, чым на жывых людзях, таму назіранне за рухамі вачэй можа дапамагчы выявіць гэтую асаблівасць развіцця.

Што тычыцца саміх відэа, то, напрыклад, на адным з іх у левай частцы экрана мужчына пускае мыльныя бурбалкі, а ў правай знаходзіцца яго бутэлька з вадкасцю для бурбалак і цацка. Іншае відэа, што даследчыкі прапанавалі для дыягностыкі, змяшчала кадры з жанчынай, якая ўсміхаецца, а ў другой палове экрана таксама знаходзілася цацка. Калі аплікацыя праходзіла выпрабаванні, дзеці, у якіх раней ужо быў выяўлены аўтызм з дапамогай агульнапрынятых метадаў дыягностыкі, падчас прагляду відэа глядзелі толькі на цацкі, дзеці ж без аўтызму звярталі ўвагу на ўсе аб’екты на экране.

Раней метад назірання за рухамі вачэй ужо выкарыстоўвалі для дыягностыкі аўтызму, але новая аплікацыя стала першай спробай працы з такім метадам без спецыяльнага абсталявання і дапамогі эксперта, што звычайна тлумачыў рухі вачэй. Дзякуючы гэтаму, а таксама таму, што на тэсціраванне дзіцяці трэба толькі 10 хвілін, аплікацыю можна лёгка выкарыстоўваць дома ці ў маленькіх клініках.

Зараз даследчыкі працягваюць тэсціраванне аплікацыі. Адна з мэт — праверыць, ці будзе працаваць такі сродак дыягностыкі аўтызму ў выпадку з шасцімесячнымі дзецьмі. Калі ўсё будзе добра, аплікацыя дазволіць павялічыць колькасць выяўленых выпадкаў аўтызму, што дасць магчымасць дзецям з такой асаблівасцю атрымаць адпаведную дапамогу спецыялістаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць