Улада

Макей: Узаемныя абвінавачванні зайшлі так далёка, што мы не можам адыграць назад

МЗС Беларусі апублікавала поўную версію інтэрв'ю кіраўніка ведамства тэлеканалу Euronews, які, нагадаем, спыніў сваё вяшчанне ў Беларусі па рашэнні Мінінфарма, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Журналістка тэлеканала нагадала, што беларускія ўлады абвінавачваюць у шматлікіх і сістэматычных парушэннях правоў чалавека па выніках спрэчных прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе. Яна таксама паведаміла, што была ў Мінску і сваімі вачыма бачыла жорсті гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў. Карэспандэнтка Euronews запыталася ва Уладзіміра Макея, ці не шкадуюць беларускія ўлады аб сваіх дзеяннях.

— Уся праблема ў тым, што мы па-рознаму ацэньваем сітуацыю, якая адбылася ў Беларусі ў жніўні мінулага года. І сёння, на жаль, узаемныя абвінавачванні зайшлі так далёка, што мы не можам адыграць назад. Мы расцэньваем падзеі мінулага года з абсалютна іншага пункту гледжання.

Магчыма, улада часам дзейнічала празмернымі метадамі, але гэта была адэкватная рэакцыя на тыя абсалютна не мірныя акцыі пратэсту, гвалтоўныя акцыі пратэсту, якія мелі месца ў Беларусі.

Ён лічыць, што, «па сутнасці, была спроба дзяржаўнага перавароту».

Уладзімір Макей таксама заявіў, што цяпер у Беларусі «няма ніякіх пратэстаў, а людзі па «пратэсных справах» затрыманыя за канкрэтныя злачынствы».

— Што тычыцца тых асоб, якія былі затрыманыя ў свой час, павінен вас запэўніць, што яны былі затрыманыя за канкрэтныя злачынствы і правапарушэнні, і я не думаю, што ў краінах Еўрапейскага саюза гэтыя правапарушэнні і злачынствы ацэньваліся б інакш. Напрыклад, восем актаў тэрарызму, звязаныя з падпаламі будынкаў, падрывамі аўтамабіляў і гэтак далей. Дзесяць выпадкаў блакавання чыгуначных шляхоў. Велізарная колькасць выпадкаў блакавання транспартнага руху. Гэта ўсё мае палітычную падаплёку ці ўсё ж звязана з парушэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь?

Ён таксама заявіў, што напады і пагрозы на адрас супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку і іх членаў сем'яў падлягае крымінальнаму пакаранню і ў еўрапейскіх краінах.

Карэспандэнтка Euronews нагадала пра тое, што ў Беларусі 358 чалавек прызнаныя палітвязнямі (у цяперашні момант 360 чалавек), і пацікавілася, ці здзейснілі яны рэальныя злачынствы, прывёўшы ў прыклад асуджаных журналістак тэлеканала «Белсат» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову.

На гэта Уладзімір Макей адказаў, што не прадстаўляе судовую ўладу і Следчы камітэт.

— Таму казаць аб кожным канкрэтным выпадку я не магу, але мы можам вам выслаць адпаведную інфармацыю, якая пацвярджае парушэнне заканадаўства дадзенымі канкрэтнымі асобамі, у кожным канкрэтным выпадку.

У сваю чаргу, ён прывёў у прыклад Зянковіча, Аўтуховіча і Аліневіча, якія затрыманыя «за канкрэтныя спробы здзяйснення тэрарыстычных актаў, здзяйснення дзяржаўнага перавароту». Макей папракнуў заходнюю прэсу ў тым, што яна гэта сарамліва замоўчвае, а таксама пацікавіўся, чаму Захад не рэагуе на раскрыццё «справы аб дзяржперавароце».

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць