У ліцэі БДУ — новы дырэктар, папярэдні адпрацаваў менш за два гады
Ганна Чубарава прызначана новым дырэктарам гэтай установы.

Ганне Чубаравай 39 гадоў. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю.
Пасля сканчэння аспірантуры прыйшла на працу ў ліцэй БДУ. Спачатку выкладала ў ім біялогію. Пасля абароны дысертацыі стала загадчыцай кафедры прыродазнаўчых навук. Апошнія чатыры гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
Папярэдні дырэктар Ігар Варакса кіраваў ліцэем менш за два гады. Прычыны яго звальнення не называюцца.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары