Культура

Вызначаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію Гедройца-2021

Журы дзясятага сезона прэміі імя Ежы Гедройца назвала кнігі, якія сёлета складуць доўгі спіс, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.

На прэмію за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе, намінавалася 31 кніга. У доўгі спіс увайшлі 12:

Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

Сяргей Астраўцоў. Спадар Свабода. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

Сяргей Балахонаў. Бог кахання Марс. Мінск, Янушкевіч, 2020

Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020

Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Валеры Гапееў. І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік. Мінск, Электронная кнігарня, 2020

Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020

Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020

Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Мінск, Галіяфы, 2020 

Юльяна Пятрэнка. Харунжы. Verbera Ventorum. Мінск, Кнігазбор, 2020 

Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020

Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020.

***

Згодна са статутам Прэміі доўгі спіс (12 кніг) абіраўся сябрамі журы на пасяджэнні шляхам адкрытага галасавання (пасля абмеркавання) простай большасцю галасоў.

***

У склад журы сёлетняй прэміі Гедройца ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019), Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (2020).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць