Навука і тэхналогіі

iPhone 13, новыя планшэты і гадзіннік: што прэзентавала Apple ў аўторак

14 верасня кампанія Apple правяла традыцыйную восеньскую прэзентацыю і паказала новае пакаленне iPhone, iPad і «разумных» гадзіннікаў. Мерапрыемства зноў прайшло ў віртуальным рэжыме з-за пандэміі каранавіруса.

apple.com

Першай з прылад кампанія прадставіла новы iPad на працэсары A13 Bionic. Абяцаюць, што ён на 20% больш прадукцыйны, чым папярэднік. Дыяганаль планшэта — 10,2 цалі, аб'ём памяці — ад 64 Гб, паведамляе РБК.

apple.com

Яшчэ адна навінка — iPad mini, дыяганаль 8,3, працэсар A15 Bionic. Як заяўляе кампанія, у яго таксама значна павышаная прадукцыйнасць — на 40%. Прылада падтрымлівае 5G. Планшэт прадстаўлены ў ружовым, фіялетавым «зорным» і «касмічным шэрым» колерах.

apple.com

Apple Watch Series 7 аснашчаны супрацьударным шклом, што не прапускае ваду і пыл, кнопкі павялічаны, экран стаў ярчэйшым на 70% і большым за кошт памяншэння рамкі. У гадзіннік дадалі клавіятуру з функцыяй T9

apple.com

Таксама Apple прадставіла сэрвіс Fitness+, у якім ёсць 11 відаў трэніровак, уключаючы ёгу і сілавыя практыкаванні. Мяркуецца, што новыя трэніроўкі працягласцю ад 5 да 45 хвілін там будуць з'яўляцца штотыдзень, у дадатак (на iPhone, iPad або Apple TV) будуць інтэгравацца паказчыкі карыстальніка з яго Apple Watch.

apple.com

Новае пакаленне смартфонаў — iPhone 13 — атрымала працэсар A15 Bionic. Дыяганаль — 6,1 цалі. Трохі змянілася размяшчэнне камер — цяпер яны па дыяганалі адна ад адной. За кошт гэтага, як сцвярджае кампанія, у корпус удалося змясціць сістэму з павялічанай матрыцай шырокавугольнай камеры і сістэму аптычнай стабілізацыі.

apple.com

Новы iPhone прадстаўлены ў пяці колерах: ружовым, сінім, чырвоным, «цёмная ноч», «зіхоткая зорка». Аб'ём памяці ў лінейцы прылад павялічаны ў два разы, так што смартфонаў на 64 Гб больш няма. Даступныя варыянты — 128, 256 і 512 Гб.

Таксама прадстаўлены iPhone 13 mini, дыяганаль — 5,4 цалі.

apple.com

iPhone 13 Pro таксама паказалі ў двух варыянтах — асноўным (дыяганаль 6,1 цалі) і Max (6,7 цалі). У прэзентацыі зрабілі ўпор на павышэнні якасці здымкі трохкамернай сістэмай.

apple.com

Прылады будуць даступныя ў чатырох колерах: серабрыстым, золатам, графітавым і нябесна-блакітным. Упершыню з'явіцца Максімальная ёмістасць памяці ў 1 Тб.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць