«Жыць жа на нешта трэба». Павел Аракелян прадае свае музычныя інструменты
Джазмен Павел Аракелян прадае свае музычныя інструменты. Тэнар-саксафон ужо прадаў, засталіся сапрана, труба і флюгельгорн.

Фота з фэйсбука
Пасля 9 жніўня 2020 года Аракелян закінуў і другую сваю працу — фітнес-трэнерам. «Жыць ранейшым жыццём стала немагчыма. Па-іншаму глядзіш на рэчы. Са жніўня навокал катуюць і забіваюць, а тут людзі працягваюць качаць попы і біцэпсы, як быццам нічога і не было», — казаў тады ён.
А пра свае інструменты сёння кажа «Еўрарадыё» так: «У Беларусі з музыкай цяпер усё цалкам спынена. А жыць жа на нешта трэба. Таму вымушана пакуль прадаю інструменты. А там будзе відаць».
-
«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі
-
У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
-
«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі
Каментары