Культура

Апублікавалі новыя малюнкі Франца Кафкі. Яны раскрываюць пісьменніка з нечаканага боку

Прынята лічыць, што Франц Кафка (1883—1924) — аўтар, схільны да змрочных тэм, а яго творы напоўненыя самакрытыкай, паранояй і экзістэнцыяльным адчаем. Аднак новыя малюнкі раскрываюць вялікага пісьменніка з нечакана светлага боку.

Партрэт Франца Кафкі і яго надмагільны камень. Крыніца depositphotos.com

Больш за 50 малюнкаў Кафкі былі выцягнутыя ў 2019 годзе з сейфа ў Швейцарыі пасля гадоў судовых разбіральніцтваў. 28 кастрычніка яны ўпершыню былі прадстаўленыя грамадскасці, распавядае Guardian.

Раней невядомыя эскізы і замалёўкі раскрываюць пісьменніка як чалавека са светлымі фантазіямі. На іх можна пабачыць клоўнаў з доўгімі рукамі і нагамі, мужчын у кацялках, падобных да Чарлі Чапліна, мышэй, што спяваюць, карыкатуры на верхавую язду і шмат іншага. Таксама малюнкі паказваюць, што Кафку вельмі цікавіла магчымасць развівацца ў жывапісе і візуальным майстэрстве. Яго равеснікі ў школе і ўніверсітэце дужа цікавіліся мастацтвам, і будучы геній літаратуры не толькі падзяляў гэтую цікавасць, але і сам рашуча практыкаваўся ў маляванні.

Крыніца гэтага і наступных малюнкаў Франца Кафкі: The National Library of Israel. Max Brod Archive

Кафка настолькі любіў маляваць, што будучы сябар Франца Макс Брод, што пазней і зрабіў яго імя вядомым, спачатку ведаў яго менавіта як ілюстратара. Брод часта даставаў малюнкі Кафкі са смецця ці выразаў іх з палёў юрыдычных кніг, дзе Кафка і маляваў іх. Калі цяжка хворы пісьменнік папрасіў Брода спаліць пасля смерці свае рукапісы, ён асабліва падкрэсліў, што той жа лёс павінен напаткаць і малюнкі.

Аднак Макс Брод праігнараваў просьбу і прадставіў грамадскасці творы і 40 малюнкаў Кафкі, што падкрэслівалі змрочны характар твораў пісьменніка. Астатнія эскізы былі схаваныя ад публікі на працягу дзесяцігоддзяў. Брод памёр у 1968 годзе, але перад гэтым перадаў творы і малюнкі Кафкі, што яшчэ не публікаваліся, свайму сакратару Эстэр Хоффэ з просьбай аддаць іх у Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, муніцыпальную бібліятэку ў Тэль-Авіве ці ў іншую яўрэйскую арганізацыю.

Але гэтая просьба не была выкананая, і паперы доўгі час ляжалі ў сейфах у Ізраілі і Швейцарыі. У 2016 годзе ізраільскі суд пастанавіў, што паперы павінны належаць Нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля. У чэрвені гэтага года апошняя частка папер была прадстаўленая на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Ізраіля, а цяпер малюнкі плануюць апублікаваць у асобным выданні.

Апублікаваны першы празаічны твор Язэпа Драздовіча, які чакаў публікацыі больш за стагоддзе

«Глянь іншы раз на яе — і растанне растане». Новыя вершы паэтаў — Хадановіч, Шчур, Булаўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў30

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць