Культура

Санкцыі і вайна. Уладальніца cлонімскай сінагогі адмовілася ад яе рэканструкцыі, дзеля якой прадала мінскую кватэру

Дзіцячая пісьменніца Ілона Караваева ліквідавала фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме. Яна выкупіла аб’ект на аўкцыёне ў канцы 2020 года і прадала дзеля гэтага кватэру ў Мінску. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне, распавяла пісьменніца Hrodna.life. Інвестараў альбо дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося.

 14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе ліквідавалі фонд «Ратуючы спадчыну». Ініцыятарам выступіла сама яго заснавальніца. Праектам рэканструкцыі сінагогі яна не будзе займацца — не знайшлося магчымасцяў яго прафінансаваць. Ілона паведаміць пра гэта прадаўцу — Слонімскаму райвыканкаму. Верагодна, аб’ект вернецца ў яго ўласнасць.

Ілона Караваева, якая піша кнігі пад псеўданімам Іаана Рыўз, у канцы 2020-га выкупіла будынак сінагогі за 27 тысяч рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, новы ўласнік павінен быў на працягу двух гадоў падаць праектную дакументацыю. На працягу пяці гадоў трэба было зрабіць праект рэканструкцыі будынка. Ілона меркавала, што будынак можа стаць кропкай прыцягнення турыстаў, а на яго тэрыторыі будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы.

Іаана Рыўз (Ілона Караваева) — уласніца сінагогі ў Слоніме. Фота belkniga.by

За час працы атрымалася сабраць невялікую суму — каля 2700 рублёў. Іх накіравалі на рэкламу па прыцягненні ўвагі да спадчыны. Падчас рэкламнай кампаніі пачаліся ваенныя дзеянні ва Украіне. Паступленні ад беларусаў спыніліся.

Да гэтага дадаліся і санкцыі. Нават калі чалавек і хоча дапамагчы, то з іншых краін перавесці грошы стала цяжка.

«Усё гэта робіць немагчымым выкананне мэтаў фонду», — распавяла Ілона Hrodna.life. Дзяржаўныя праграмы, якія маглі б падтрымаць праект рэканструкцыі сінагогі, таксама адсутнічалі. «Самавітыя» інвестары не захацелі прафінансаваць праект.

  • Слонімская сінагога — помнік архітэктуры барока — была пабудаваная ў 1642 годзе. Яна ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Сінагога дзейнічала да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшканні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць