Грамадства

«Адчуванне, што гэта булінг, а не прамая лінія». Старшыня Дзяржкамітэта судовых экспертыз эмацыйна адрэагаваў на пытанне пра палітычныя звальненні

Днямі старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў праводзіў прамую тэлефонную лінію. У сувязі з тым, што «Нашай Ніве» паведамлялі пра звальненні са структуры (у прыватнасці, пра тое, што з Брэсцкай судмедэкспертызы амаль адначасова былі звольненыя 14 спецыялістаў), мы вырашылі спраўдзіць інфармацыю пра кадравыя перамены і датэлефанаваліся Аляксею Аляксандравічу як звычайныя грамадзяне.

Аляксей Волкаў

«Каментаваць плёткі і фэйкі я не збіраюся», — адрэзаў Аляксей Волкаў, пачуўшы пытанне пра інфармацыю аб звальненнях у Брэсцкай судмедэкспертызе, якую мы атрымалі ад былога супрацоўніка.

Наяўнасць вялікай колькасці актуальных вакансій генерал-маёр юстыцыі патлумачыў звачайнай ратацыяй кадраў:

«Гэта штатная сітуацыя з вакансіямі, мы пастаянна публікуем іх і на сваім сайце, і ў СМІ. Ніякіх спісаў на звальненне з КДБ у нас няма».

Пры гэтым актуальны недахоп кадраў «Нашай Ніве» раней пацвярджалі ў самой Брэсцкай судмедэкспертызе. А яшчэ адзін з былых супрацоўнікаў, звольнены са структуры амаль адразу пасля выбараў-2020 разам з некалькімі калегамі, сцвярджае, што агульная колькасць людзей, якіх «папрасілі» сысці па ўсёй краіне пасля жніўня, блізкая да сотні (у гэты лік уваходзяць і эксперты, і лабаранты, і кіроўцы).

«Колькі на сённяшні дзень усяго свабодных ставак у судовай медыцыне? Пра які некамплект судовых медыкаў ідзе гаворка?» — спыталі мы ў Аляксея Волкава.

«У мяне такое адчуванне, што гэта булінг замест тэлефоннай лініі. Усе пытанні — у аддзел кадраў», — адказаў Аляксей Волкаў.

Чытайце таксама:

«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні

Каментары

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць