Здарэнні

«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пракаментавала прыгавор

Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча, расказала пра свае пачуцці ў дзень абвяшчэння прысуду. 14 снежня Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 14 год пазбаўлення свабоды. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, яго можна абскардзіць. Нагадаем, суд праходзіў у закрытым рэжыме.

«Безумоўна, было зразумела, што суддзя не заплача і не скажа: я зразумеў, якія вы светлыя людзі, вы свабодныя! — іранізуе Марына. — Мы заўсёды былі гатовыя да ўсяго, наколькі гэта магчыма ў нашай краіне.

Мы ведалі, што 2020 год можа скончыцца з любым вынікам, разумелі, што могуць быць гвалтоўныя дзеянні. Мікалай заўсёды да гэтага вельмі спакойна ставіўся, спрабаваў мяне падрыхтаваць. 

Да гэтага ён пісаў мне лісты, дзе казаў, што запрасіў пракурор. Гэтых лістоў было два, але іх я не атрымала. Але відавочна, што там будзе.

Мікалай увесь час паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца. Ён верыць у непазбежнасць пераменаў, што галоўныя змены ўжо адбыліся. Аднойчы ён назваў гэта так: наша адтэрмінаваная перамога і іх адтэрмінаваная параза.

У гістарычнай перспектыве ўлада праядае свае рэсурсы на карысць сілавога блоку, у гэтым Мікалай не сумняваецца. А гэта — замкнёнае кола».

Свой стан я не хачу абмяркоўваць. Скажу толькі: не дачакаюцца! Мікалай 565 дзён за кратамі, і гэта нямала. Але я веру, што як бы яны сябе не паводзілі, што б ні рабілі — гэта сапраўды ненадоўга.

У мяне адна думка ўвесь час круціцца ў галаве: столькі ж людзей, якія маглі б пражыць годнае жыццё, захаваць павагу… але зрабілі вось такі выбар. На што яны выраклі сябе і якую негатыўную энергію згусціцлі над нашай краінай! Часам мне іх да болю шкада, бо сваё пекла будуць несці з сабою, дзе б яны ні былі. 

Я разумею, што не ўсе яны панясуць пасля пакаранне. Але яны ўжо і так пакараныя. Упэўненая, што асабліва яскравыя апалагеты ідэалагічнай вайны ўсё ж мусяць панесці пакаранне не толькі перад Богам, але і перад людзьмі.

Перакананая, што панесці пакаранне мусяць гэтыя чарнушныя прадстаўнікі інфармрэсурсаў, бо ў маім лексіконе навта няма словаў, каб апісаць тое, што яны здзяйсняюць. Але беларусы добрыя, і ў выпадку перамогі большасці даруюць, асабліва тым, хто пакаецца.

Сёння часам і саму накрывае хваля нянавісці, што ўжо казаць, халоднай, чорнай нянавісці. Але гэта самае непрадуктыўнае, што можа быць, намагаюся пазбягаць гэтага».

Марына Адамовіч кажа, што з’язджаць з Беларусі не хоча:«Хай бягуць тыя, хто паставіў маю краіну ў такія ўмовы. Тут усё банальна: гэта мая краіна, што тут яшчэ скажаш».

Міколу да прысуду Марына бачыла толькі аднойчы, у маі 2021 года. 

«Ведаю, што ён робіць усё, каб захаваць фізічнае і псіхалагічнае здароўе. Мікалай таксама дае дакладныя ацэнкі сітуацыі, пры тым, што ён паўтара года за кратамі, без доступу да незалежнай прэсы. Гэта вельмі ўражвае. Я разумею, што ён можа прачытаць правільна любую інфармацыю, але мяне рэальна гэта ўражвае. 

Раней жа ў яго былі хаця б «навіны з тазіка», а цяпер і гэтага няма. «Навінамі з тазіка» Мікола называў тэлевізар у Жодзіне.

Там дазволілі перадаць тэлевізар, але ў камеры так была размешчаная разетка, што дацягнуцца да яе можна было толькі паставіўшы тэлевізар на тазік.

А цяпер у Гомелі нават гэтага пазбавілі, тэлевізар браць не хочуць катэгарычна, У Міколы яго няма, у Ігара Лосіка таксама, наколькі мне вядома.

Але Мікалай робіць вельмі дакладныя высновы з сітуацыі, з падзей у краіне. Я з ім згодная практычна ва ўсім. Таму не сумняваюся, што ён справіцца», — кажа Адамовіч.

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»

«Я не маю права казаць дзецям, што столькі наступных год яны не ўбачаць бацьку, я сама ў гэта не веру». Ціханоўская ў каментарыі «Нашай Ніве» пра прысуд мужу

Дар’я Лосік пра вынікі суда: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца»

Каментары

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка1

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?32

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка1

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →