Улада77

Сідорскі адступіў перад Ткачовым

Пастанова №991 адмененая ўвечары ў аўторак. Яшчэ ўранку Сідорскі апраўдваў яе. Аднак удзень да яе крытыкаў далучыўся памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў.

Яшчэ ўранку 4 жніўня прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі апраўдваў яе. Ён усяго толькі «даручыў ураду ўнесці некаторыя карэкціроўкі» ў пастанову №991. А ўдзень да яе крытыкаў далучыўся памочнік прэзідэнта Сяргей Ткачоў. І ўвечары агенцтва БЕЛТА перадало: «Беларускі ўрад па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі разгледзеў сітуацыю, што склалася пасля прыняцця пастановы нумар 991 «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі, і сёння яе адмяніў».

Раней у аўторак Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду выправіць негатыўную сітуацыю, што склалася пасля прыняцця пастановы № 991, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

"Пасля вяртання прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Кыргызстана да яго паступілі шматлікія скаргі наконт прынятай урадам пастановы № 991 "Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі". За растлумачэннямі гэтага рашэння Савета міністраў звяртаюцца і ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы", — адзначаецца ў паведамленні.

У сувязі з гэтым Лукашэнка "даручыў ураду неадкладна разабрацца і прыняць меры па выпраўленні наяўнай негатыўнай сітуацыі". У выніку пастанова была адменена.

"Беларускі ўрад апынуўся ў не зусім зручнай сітуацыі. Яшчэ ўчора і сёння раніцай нам даказвалі перавагі дакумента, але ўжо к вечару яго адмянілі. Цяпер беларускі бізнес можа ўздыхнуць свабодна", — гаворыцца ў каментары "Панарамы".

***

Пастанова, якая набыла моц 1 жніўня, выключала пасрэднікаў з працэсу рэалізацыі юрыдычным асобам тавараў на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу юрасобы мелі набываць тавары толькі ў тых пастаўшчыкоў, якія з’яўляюцца вытворцамі, або іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Згодна з ёй, для ўключэння ў пералік афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў мусова было падаць эканамічнае абгрунтаванне набыцця тавараў у пастаўшчыка. Хоць гэта нешта суб'ектыўнае і абсурднае з пункту гледжання рынкавай логікі. Чыноўнікі прысвойвалі сабе права вырашаць за прыватнікаў.

Пастанова выклікала рэзкую крытыку прадстаўнікоў бізнесу, якія запатрабавалі адмены гэтага дакумента.

Тым не менш, прэм’ер-міністр апраўдваў ідэю.

«Дайшло да таго, што камплектуючыя, хімічныя матэрыялы, металапрадукцыю сталі завозіць праз пасрэднікаў», — цытавала кіраўніка ўрада агенцтва БЕЛТА.

Падчас маніторынгу згаданых аперацый, паведаміў Сідорскі, высветлілася, што розніца ў цане аднаго і таго ж тавару, які рэалізуецца праз пасрэдніцкія структуры і без іх, складае ад 30 да 260%. «Такога быць не павінна», — грымеў прэм’ер. Ён спаслаўся на Камітэт дзяржкантролю, які звяртаў увагу ўрада на гэтыя факты.

Адначасова кіраўнік урада падкрэсліў, што пастанова № 991 датычыць толькі дзяржпрадпрыемстваў і ААТ з доляй дзяржавы ў статутным фондзе. Гэта радыкальна разыходзілася з тэкстам дакумента. Сідорскі фактычна даў першы задні ход.

Усё рэзка змянілася ўдзень. Голас супраць пастановы падаў выключна ўплывовы памочнік прэзідэнта па пытаннях эканомікі Сяргей Ткачоў. «Калі казаць пра падключэнне прыватнага бізнэсу да рэалізацыі, то я не думаю, што пастанова 991 будзе гэтаму адпавядаць», — заявіў Ткачоў журналістам.

«Тут нешта не прадумана, не супастаўлена з патрабаваннямі жыцця, інтарэсамі сённяшняга дня, —
цытавала яго агенцтва Інтэрфакс. – Я не думаю, што гэта актуальная пастанова, якая адпавядае патрэбам краіны ў рэалізацыі прадукцыі».

Пасля такога выпаду стала ясна, што не выключаныя кадравыя вывады. Аўтар пастановы пяройдзе на іншую працу.
А магчыма, і ўся гэтая гісторыя была адной вялікай падножкай прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму.

Мікола Бугай

Глядзі на гэту тэму:
Бізнес-супольнасць патрабуе адмены пастановы №991
Удар пад дых пасярэднікам

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць13

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць13

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць