Меркаванні

Шрайбман: Гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у сваім Telegram-канале пракаментаваў навіну пра верагоднае перакрыццё Літвой транзіту беларускага калію з 1 лютага. Прыводзім пост цалкам. 

Арцём Шрайбман.

Перакрыццё транзіту беларускага калію з боку Літвы ў аднабаковым парадку са спасылкай на «нацбяспеку» — смелы крок. Таму што, акрамя непасрэдных стратаў, прыйдзецца абараняцца ў сапраўдным судзе, хутчэй за ўсё — судзе ЕС у Люксембургу (але хай мяне паправяць спецыялісты, ці будуць там яшчэ нейкія інстанцыі перад ім).

Трэба будзе даказаць, што здзелка з Мінскам, якая не замінала нацбяспецы Літвы шмат гадоў, раптам стала ёй пагражаць. Гэта нетрывіяльная задача, і супраць Вільні будуць сапраўды працаваць добрыя юрысты, таму што гэта гучная справа, у ЕС знойдзецца шмат юрфірмаў, гатовых прадстаўляць Мінск.

Еўрасаюз і яго краіны-члены ўжо прайгравалі ў сваім жа Люксембургскім судзе шмат разоў, таму будзе цікава. На кон пастаўленая не толькі рэпутацыя Літвы, але і, у выпадку пройгрышу, велізарная кампенсацыя, якую давядзецца плаціць Мінску.

Але пакуль, калі Літва і яе чыгунка не пагодзяцца працаваць з Белкаліем праз пракладкі (што тэхнічна нескладана, але палітычна зашкварна для саміх літоўцаў на любым узроўні), то гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль.

Лукашэнка не зможа пакінуць такое без адказу. Будзе гандлёвая вайна і, хутчэй за ўсё, парушэнне іншых транзітных ланцужкоў праз Беларусь. Праверку на трываласць пройдзе і расійска-беларускі саюз.

Адна справа салдат разам вазіць папазіраваць каля вайсковых часцей у Казахстане, іншая — на шкоду «Уралкалію», ды яшчэ і са зніжкамі пускаць беларускіх канкурэнтаў да сваёй транзітнай інфраструктуры. Асабліва калі можна замест гэтага асвоіць вызваленыя нішы на сусветных рынках угнаенняў і праз якія паўгодзіка пагрукацца ў схуднелы Салігорск з прапановай прадаваць той жа калій расіянам, але з вялікім дысконтам.

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

З 1 лютага Літва скасуе пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем»

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць