Эканоміка

Пакупнікі знайшлі ў «Еўраопце» бясплатны тавар, але ім яго не прадалі. Ці не парушылі прадаўцы закон?

На пачатку 2019 года ў заканадаўстве з'явілася новаўвядзенне: прадавец абавязаны рэалізаваць тавар па цане, указанай на цэнніку. Двое мінчукоў пабачылі ў адной з крамаў «Еўраопт» алкагольныя напоі, каля якіх стаяла цана «0 рублёў 00 капеек», і хацелі іх набыць, але на касе ім аддаць тавар задарма адмовіліся. Наколькі гэта адпавядае закону, удакладніў у юрыста Onlíner.

Сама сітуацыя была такая. Азамат разам з сябрам зайшлі ў мінскі «Еўраопт» і ўбачылі там «бясплатны» алкаголь. Каля бутэлькі стаяў цэннік, на якім было пазначана «0 рублёў 00 капеек».

«Сябар, калі ўбачыў, згроб усё, што было на вітрыне — 12 бутэлек. На касе мы прабівалі яшчэ садавіну, іншыя прадукты. Калі касір прабіла шэсць бутэлек і ўбачыла, што цана не мяняецца, — адразу ж выклікала ахову, стала рабіць адмену ў чэку», — расказаў мужчына карэспандэнту Onlíner.

Юрыст Іван Райкевіч тлумачыць, як выглядае сітуацыя з юрыдычнага пункту гледжання:

«Сапраўды, спажывец мае права на тое, каб яму давалася дакладная інфармацыя пра тавары, а прадавец, у сваю чаргу, абавязаны своечасова даваць спажыўцу неабходную і дакладную інфармацыю аб прапанаваных таварах.

Больш таго, згодна з п. 2 арт. 462 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дагавор рознічнай куплі-продажу з'яўляецца публічным дагаворам, адпаведна, цэннік на тавары, згодна з п. 2 арт. 407 Грамадзянскага кодэкса, — гэта публічная аферта.

Арт. 396 Грамадзянскага кодэкса прадугледжвае, што адмова камерцыйнай арганізацыі ад заключэння публічнай дамовы пры наяўнасці магчымасці даць спажыўцу адпаведныя тавары (работы, паслугі) не дапускаецца.

У арт. 463 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь сказана, што дамова рознічнай куплі-продажу лічыцца заключанай у належнай форме з моманту выдачы прадаўцом пакупніку касавага або таварнага чэка альбо іншага дакумента, які пацвярджае аплату тавару».

Зыходзячы з гэтага, пакупнікі нібыта мелі рацыю, і не прадаўшы ім тавар па цане, хай і памылкова пазначанай на цэнніку, прадаўцы парушылі закон? Юрыст кажа, што не ўсё так адназначна, бо судовая практыка ідзе іншым шляхам:

«У падобных выпадках суды нярэдка адмаўляюць у задавальненні патрабаванняў спажыўца аб прымусе да заключэння дагавора рознічнай куплі-продажу, зыходзячы з наступнага:

Паводле арт. 1 Грамадзянскага кодэкса, прадпрымальніцкая дзейнасць — гэта самастойная дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб, якая ажыццяўляецца імі ў грамадзянскім абароце ад свайго імя, на сваю рызыку і пад сваю маёмасную адказнасць і накіраваная на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад карыстання маёмасцю, продажу рэчаў. Пры продажы тавару па цане 0 рублёў прыбытку, відавочна, няма;

Арт. 2 Грамадзянскага кодэкса прадугледжваецца прынцып добрасумленнасці і разумнасці ўдзельнікаў грамадзянскіх праваадносін;

Згодна з п. 1 арт. 402 Грамадзянскага кодэкса, дамова лічыцца заключанай, калі паміж бакамі ў патрабаванай у падобных выпадках форме дасягнутае пагадненне па ўсіх істотных умовах дамовы. У гэтым выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (што прадавец абавязкова засведчыць), а інфармацыя аб няправільна названай цане даведзеная да спажыўца. Як паказвае практыка, у падобных выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Іран падрыхтаваўся да баёў з амерыканскім дэсантам за востраў Харк9

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць